Так званы Дзень інфармавання прайшоў у Мёрскай раённай лякарні на чале са старшынём раённага Савета дэпутатаў Валерыем Драбо.

На сёння, 23 снежня, Гарадоцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 26 ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў па 25 выбарчых акругах: па адной групе ў 24 акругах і ў адной акрузе пачалі збіраць подпісы дзве ІГ. Для таго, каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты райСавета неабходна сабраць як мінімум 10 подпісаў ад 600-700 выбаршчыкаў, зарэгістраваных у выбарчых акругах.

Як піша сайт braslav-star.by, у аддзеле прымусовага выканання Браслаўскага раёна вядзенне выканаўчых спраў па спагнанні сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, кантралюе начальнік аддзела.

Суддя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 6 снежня за абразу прадстаўніка ўлады пазбавіў волі на адзін год і шэсць месяцаў 38-гадовага Сяргея Зайцава. Акрамя таго Зайцаў павінен выплаціць штраф у даход дзяржавы ў памеры 3700 рублёў.

У другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў 29 лістапада 2023 г. быў прыняты Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях. У законе з'явіліся новыя нормы, якія ўскладняць як рэгістрацыю новых арганізацый, так і працу наяўных. І калі Закон уступіць у сілу і ўсе дзейныя рэлігійныя арганізацыі павінны будуць прайсці дзяржаўную перарэгістрацыю.

Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы  Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі. З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным светам.

Старшыня так званага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і пракурор раёна Андрэй Вяцюгоў завіталі на сустрэчу са старшакласнікамі СШ №2 імя М. Ізварына ў Мёрах. Як піша раённая газета “Мёрскія навіны”, яны распавядалі моладзі пра развіццё раёна, вобласці і краіны, пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў час Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд.

Сустрэча з Уладзімірам Бабічавым праводзілася ў нядаўна адкрытай Медыяларабараторыі – яе прэзентавалі як «творчую прастору для моладзі, якая цікавіцца журналістыкай і блогасферай». Ні да аднаго, ні да другога Ўладзімір Бабічаў дачынення не мае, але для будучых журналістаў і блогераў-пачаткоўцаў ён мусіў стаць «запрошанай зоркай». Менавіта ў такім ключы падае інфармацыю аб сустрэчы абласная газета «Витебские вести»: «Владимир Бабичев разрушил стереотипы о молодежи и выборной кампании, а также раскрыл свои секреты успеха». Якога ж поспеху ў жыцці дасягнуў гэты малады чалавек, якога выдаюць за ўзор для моладзі?

Тры ВК 15 снежня (а згодна з графікам кампаніі пачынаць трэба было с 17 снежня) зарэгістравалі 5 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Наваполацкага гарсавета, дзве ІГ па вылучэнні ў Віцебскай абласной Савет дэпутатаў і адну ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы 6 сябраў Беларускай партыі «Белая Русь», два - сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і адзін - беспартыйны.

Напярэдадні выбараў заўважна актывізаваліся з прапагандай і агітацыяй розныя чыноўнікі і праўладныя грамадскія арганізацыі, як старыя, так і нядаўна створаныя.