13 верасьня Мёры сталі сапраўднай шматнацыянальнай дзяржавай. Сюды зь Віцебшчыны зьехаліся прадстаўнікі розных дыяспар.

Каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэньні пра яе аповед, працытаваны на сайце bchd.info. Актывістка распавяла, што жыхары Віцебску казалі ёй, нібыта ў бацькоў, чые дзеці вучацца ў сярэдняй школе number 38, бралі расьпіскі, што яны прагаласуюць на прэзыдэнцкіх выбарах за Аляксандра Лукашэнку.

Ураджэнец Воршы мастак Мікола Купава зьвярнуўся да грамадзкасьці з адкрытым лістом, у якім заклікае зьвярнуць увагу на праблему адраджэньня аршанскага кляштару базылянаў. Мастак адзначае, што гаспадары гэтага помніку архітэктуры XVIII  стагодзьдзя, які ўжо 10 год стаіць бяз даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынку. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.

Дваццаць гадоў таму Вера Сьцепанішчава была сярод тых журналістаў Віцебшчыны, якія трапілі на ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў і дзякуючы намаганьням якіх паўстала незалежная беларуская журналістыка. Сёньня з нагоды дваццацігодзьдзя БАЖу яна ласкава пагадзілася адказаць на пытаньні карэспандэнта Віцебскай вясны.

Штогод на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» (Наваполацак) ажыцьцяўляюцца плянавыя прыпынкі на асноўных вытворчасьцях для рамонту. Але гэтым летам, як высьветлілася, ня ўсё пайшло гладка.

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні службовых асобаў зь Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі. Сьледзтва высьветліла, што 40-гадовы галоўны бухгальтар установы і 38-гадовы вядучы бухгальтар увайшлі ў змову з начальнікам плянава-эканамічнага аддзелу і скралі каля 2 мільярдаў рублёў.

29 ліпеня ў Наваполацку здарыўся напад на ўдзельнікаў пікету па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Тацьцяны Караткевіч. Невядомыя асобы абражалі зборшчыкаў подпісаў і зламалі флягшток. Зварот у міліцыю не дапамог, і ўдзельніца пікету Тацьцяна Ладукас мусіла зьвярнуцца ў пракуратуру.

На Віцебшчыне кантралёры абарвалі пасрэдніцкі ланцужок, з дапамогай якой цана на сыравіну і абсталяваньне для дзяржаўнага заводу ўзрастала ў разы. Упершыню, удакладняюць ў КДК Віцебскай вобласьці, да адказнасьці будзе прыцягнуты і кіраўнік прадпрыемства, і той, хто дапамагаў яму на шкоду эканамічным інтарэсам калектыву спусташаць рахункі і накручваць сабекошт, – дырэктар і заснавальнік трох камэрцыйных фірмаў.

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да дзевяці службовых асоб Мёрскага раённага спажывецкага таварыства, якія падазраюцца ў крадзяжы праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у асабліва буйным памеры.

Субота, 19 Верасень 2015

Судовая спрэчка ў Глыбокім

Не прынесла станоўчых вынікаў для рабочай Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аксаны Мушкат дасудовае разьбіральніцтва. Яно адбывалася ў Глыбоцкім раённым судзе паміж ёй і прадстаўніком гэтай арганізацыі, юрыстам Аляксандрам Аляксеенкам. У дасудовым працэсе юрыст не пагадзіўся з аднаўленьнем Аксаны на працы.