Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча.

У Крымінальным кодэксе чакаюцца змены: нараўне з пакараннем за злачынства па прысудзе суда мяркуецца прымусовае лячэнне педафілаў - ажну да хімічнай кастрацыі. Адпаведны законапраект падрыхтаваны МУС па прапанове Генпракуратуры.

У чым 75-гадовага актывіста звінаваціў Верхнядзвінскі раённы суд, застаецца невядомым. Пра адміністрацыйны артыкул, паводле якога ён быў пакараны, пасля арышту можна будзе даведацца ад толькі ад самога Барыса Хамайды. Але падставай для затрымання найстарэйшага віцебскага актывіста стала вокладка пашпарта з малюнкам Пагонт, якую не ўпадабалі памежнікі ў дызель-цягніку Полацк-Бігосава.

На больш жорсткіх умовах для жыхара Віцебску, асуджанага за ўдзел у перфомансах з «пахаваннем» Лукашэнкі, настойвала адміністрацыя калоніі №2. Судовы працэс адбыўся 26 ліпеня, суд прызнаў Арцёма Латышава вінаватым у сістэматычных парушэннях рэжыму ўтрымання.

Палітвязня журналіста і аднаго з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, па рашэнню кіраўніцтва ПК №1, змясцілі ў ШІЗА. І гэта ўжо другі раз пасля пераводу ў Наваполацкую калонію. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 17 ліпеня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара Аляксандра Касцюка, які на думку ўладаў распаўсюджваў у сацыяльных сетках інфармацыйныя матэрыялы экстрэмісцкага зместу.

Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат раніцай 31 ліпеня міліцыянты забралі з дому. Яна павінна адседзець прысуджаныя ёй раней 30 сутак, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ.

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 11 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дэмбоўскага. Судовае паседжанне прайшло без удзелу «правапарушальніка», хаця ў міліцыі  з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ён быў згодны.

Паводле дадзеных мытных органаў, планавае заданне, даведзенае сістэме мытных органаў на 1 паўгоддзе 2023 года, быццам выканана на 116,4 працэнта. У бюджэт краіны паступіла больш за 6 млрд 500 млн рублёў. З іх амаль 350 млн. рублёў прыпадае на Віцебскую мытню.

Затрыманне адбылося 28 ліпеня. 75-гадовы грамадскі актывіст і вернік, Барыс Хамайда выправіўся ў Росіцу, каб узяць удзел у пілігрымцы, прысвечанай росіцкім мучанікам, святарам марыянам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія 80 гадоў таму, у лютым 1943г., былі спаленыя ў мясцовым касцёле разам з парафіянамі. З Віцебска да Бігосава спадар Барыс ехаў дызелем, каб прайсці пехам апошнія 10 км. Але яго затрымалі памежнікі.