Дзьмітры Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балятавацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакумэнты, спаслаўшыся на адсутнасьць даведкі з ЗАГСу.

Калегія Віцебскага абласнога суду 8 жніўня пакінула бязь зьменаў пастанову Полацкага суду ад 23 чэрвеня 2016 году, які прызнаў законным звальненьне памочніка майстра цэху №7 ААТ «Полацак-Шкловалакно», намесьніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколы Шараха.

У Віцебскай вобласьці кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту вылучаныя 86 чалавек, пры гэтым больш за 70% прэтэндэнтаў дэлегаваныя палітычнымі партыямі, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.

Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».

Дэпутата Мікалая Качаноўскага прыцягнулі да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасьці за несвоечасовы адказ на зварот выбаршчыка. Качаноўскі зьяўляецца былым дырэктарам ААТ «Полацак-Шкловалакно». Пасьля звальненьня ён працягвае выконваць абавязкі дэпутата двух саветаў: Полацкага раённага і Віцебскага абласнога.

Пахаваньні часоў рэпрэсіяў знаходзяцца блізу 50-100 мэтраў углыб лесу ад таго месца, дзе 29 ліпеня 2007 году быў усталяваны сымбалічны крыж у памяць ахвяраў сталінізму ўзбоч дарогі з Віцебску на Лёзна, і за 400 мэтраў ад вёскі Паляі Віцебскага раёну.

Прафіляктычная работа зь непаўналетнімі і іх сем'ямі, стабілізацыя сытуацыі са злачыннасьцю і правапарушэньнямі сярод падлеткаў – на Браслаўшчыне камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкаму ў супрацоўніцтве зь іншымі зацікаўленымі службамі вядзецца напружаная дзейнасьць, накіраваная на ахову законных правоў і інтарэсаў дзяцей.

Палачанін Руслан Трубкін, які адбывае «лекаваньне» ў ЛПП-8 Наваполацку, наглытаўся цьвікоў на знак пратэсту за адмову ў датэрміновым вызваленьні. Пасьля тэрміновай апэрацыі ў шпіталі пацярпелага вярнулі назад у ЛПП і замкнулі на 10 сутак у ізалятары. Адміністрацыя ЛПП сьцьвярджае, што са здароўем Руслана ўсё ў парадку.

У чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў пра цяжкасьці вядзеньня ліставаньня з калегамі-праваабаронцамі. Усе факты зьнікненьня лістоў пацьверджаныя дакумэнтальна, і цяпер ён мяркуе з дапамогай адваката апратэставаць парушэньне яго права на ліставаньне ў пракуратуры і ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў па Менску і Менскай вобласьці.

Падчас фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) раённыя адміністрацыі Віцебску не ўключылі ў іх склад прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных структур. Такім чынам, улады падстрахаваліся ад непрыемных нечаканасьцяў падчас падліку галасоў.