Каля сотні хлопчыкаў  школьнікаў з усёй Беларусі на час папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. На працягу тыдня яны спаборнічалі ў стральбе, удзельнічалі ў ваенна-патрыятычных віктарынах. І наведвалі сьвятыя месцы Полацкай зямлі – манастыры, храмы, саборы. Бо зьлёт, куды прыехалі хлопцы, ня просты, а з праваслаўным калярытам.

Прадуктамі будуць выдаваць 30% заробку. Менавіта такія “антыкрызысныя” захады прапанаваў дырэктар філіялу Анатоль Канін сваім работнікам.

27 чэрвеня добраахвотнікі выйшлі на бераг Куцеянкі ў вёсцы Стаўры, каб прыбраць сьмецьце, што нагрувасьцілася тут з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Апроч мясцовых жыхароў да прыборкі далучыліся і жыхары гораду. Мінімум 4 машыны удзельнікаў прыехалі з Воршы. Удзельнікі талакі выкасілі частку травы і сабралі сьмецьце, якое яшчэ і сартавалі для разьдзельнай утылізацыі.

Упершыню ў абласным цэнтры з ініцыятывы віцебскай моладзі і Цэнтру сучаснага мастацтва прайшлі імпрэзы-прысьвячэньні народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У дворыку дому № 7 па вуліцы Талстога ладзілася шмат культурніцкіх падзеяў гарадзкога маштабу, але такой вялікай колькасьці культурніцкіх праектаў, увасобленых разам, гараджанам бачыць яшчэ не даводзілася.

Па дапамогу зьвярнулася шматдзетная сям’я з аграгарадка Стаі Лепельскага раёну – Надзея і Дзяніс Свабода з трыма маленькімі дочкамі Валерыяй, Алінай і Міланай. Паводле пазоўнай заявы кіраўніцтва СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат» ім прапануюць зьехаць з займаемага жылога дому.

Жыхар Латвіі, які спрабаваў правезьці празь мяжу два блёкі цыгарэт, атрымаў ня толькі штраф, але і страціў свой пазадарожнік.

У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад’яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.

Начальнік управы па будаўніцтве ГЭС «Віцебскэнэрга» Іван Пугачоў абвясьціў, што летась грамадзкае абмеркаваньне прайшло неналежным чынам, і трэба яго праводзіць нанова. Адначасова, ён не гарантуе бясьпеку тым дачнікам, якія застануцца пры сваіх пабудовах на свой страх і рызыку.

Ужо колькі год віцебскія актывісты апякуюцца месцам мемарыяльных крыжоў паміж вёскамі Паляі і Вароны ў Віцебскім раёне, якое прысьвечанае ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў 1937-38 гадоў, калі ў мясцовых лясох знайшлі свой апошні прытулак рэпрэсаваныя жыхары Віцебску і ваколіцаў.

Цягам двух тыдняў Леанід Аўтухоў з Гарадка і віцябчук Ян Дзяржаўцаў знаходзіліся ў Харкаве, дзе ў якасьці валянтэраў удзельнічалі ў працы «Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне», арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» супольна з украінскімі партнэрамі.