На сайце Віцебскага УУС зьявіўся артыкул пра пэнсіянэрку, якую падманулі махляркі. Навіна гэтая - дакладная копія злачынства, апісанага ў расейскіх СМІ 2 гады таму.

Моладзевая арганізацыя «Зьвяз» правяла круглы стол па праблеме скарачэньня зялёных насаджэньняў у горадзе. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Інстытуту прыродакарыстаньня Нацыянальнай акадэміі навук РБ. Згодна з заключэньнем ўдзельнікаў круглага стала, Воршы бракуе каля 50 га зялёных насаджэньняў у межах гораду паводле дзейных нарматываў ў гэтай сфэры.

– Я 17 гадоў у гандлі, і ніводнага прэцэдэнту, а тут мяне абвінавачваюць у тым, што прадала піва непаўнагадовай. Але я гэтага не рабіла! У мяне і сьведкі ёсьць, – паскардзілася журналістам Вольга Пашковіч з Глыбокага. – Прыйшла СМС: справа перададзеная ў суд. Мне пагражае штраф у чатыры мільёны. Але праблема нават ня ў грошах, бо вядзецца пра маю рэпутацыю.

У ліпені  мінулага году Тацяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёну рублёў паводле артыкулу 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы на замежнае выданьне без акрэдытацыі. Абскардзіць судовае рашэньне ёй не ўдалося.

Заснавальнік дабрачыннага фонду «Добро твори» Дзяніс Тамашэвіч абвінавачваецца ў махлярстве. Яго падазраюць у выкарыстаньні для ўласных патрэбаў грошай, ахвяраваных на дабрачыннасьць. Абвінавачанаму 23 гады, паходзіць ён зь Віцебску.

Рабочых, ня згодных з такой пастановай, будуць звальняць. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні дырэктара ТАА «Полацкі малочны камбінат» Уладзімера Яцкевіча, якое 22 сакавіка было разасланае работнікам прадпрыемства.

Хаця адлегласьць да месца аварыі ня больш за паўтара кілямэтру.

Віцяблянка Вольга Таўпянец знаходзілася ў актыўных пошуках працы. Швачка па адукацыі, яна ўбачыла, што на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «ДэліОст» патрэбныя людзі. Яе ўзялі вучнем сартавальніка драўніны, а неўзабаве паставілі на станок з чатырма піламі. З-за гэтага злашчаснага станка яна і страціла руку.

За час уладараньня цяперашняга кіраўніка дзяржавы шмат хто зь беларускіх грамадзян забыліся на такое сьвята, як Дзень Волі. Але штогод знаходзяцца асобы, якія ня толькі памятаюць пра дату абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, але і нагадваюць пра сьвята 25 Сакавіка іншым.

Газэта «Советская Белоруссия», орган Адміністрацыі прэзыдэнта, апублікавала артыкул пра актывіста апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі зь Мёраў. Карэспандэнт газэты піша, што ў рэдакцыю прыйшоў ананімны ліст зь Мёрскага раёну. Аўтар ліста пісаў пра апазыцыянэра Віктара Шульгу, які дзеля прынцыпу адмовіўся выконваць рашэньне партыі аб байкоце прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе.