У Полацку 28 красавіка адбыўся пікет Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) рабочых заводу «Шкловалакно». Сябры прафсаюзу выказалі пратэст супраць парушэньня наймальнікам працоўнага заканадаўства. Пасьля завяршэньня пікету ў пад'езьдзе каля сваёй кватэры быў затрыманы Мікалай Шарах, намесьнік старшыні прафсаюзу СПБ.

У Наваполацку 20 красавіка адбылася сустрэча грамадзянскіх актывістаў, якія аказваюць бязвыплатныя сацыяльныя паслугі жыхарам полацкага рэгіёну. Ініцыятарам сустрэчы сталі Супольнасьць хрысьціянскіх журналістаў і блогераў, РА «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва».

Прапанову пра перанос сталіцы ў Полацак кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы абгрунтавала ў лісьце, накіраваным у сакавіку ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Увечары 26 красавіка ў Сьвята-Усьпенскім катэдральным саборы Віцебску прайшоў агульнагарадзкі мітынг-рэквіем, прысьвечаны трыццацігодзьдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

21 красавіка ў віцебскім арт-пабе “Torvald” прайшла публічная лекцыя аднаго з аўтараў сталічнага альманаху “Гарадзкія тактыкі”, кандыдата культуралёгіі Аляксея Крывалапа. Лекцыя пад назовам “Зялёны горад” была прысьвечаная ўрбаністычнаму сьветапогляду і ўрбаністычным праблемам.

Нягледзячы на ​​публічнае запрашэньне, ніводзін прыхільнік канцэпцыі «Рускага сьвету» на мерапрыемства, каб выказаць сваю пазыцыю, не прыйшоў.

Размова адбылася вострая: аршанскія прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў цалкам падтрымліваюць ідэю аб’яднаньня дэмакратычных сілаў, аднак вінавацяць у адсутнасьці кансалідацыі кіраўнікоў рэспубліканскіх структур.

У Наваполацкі гарвыканкам зьвярнуўся мясцовы актывіст Міхаіл Біёнчык, але ў падрыхтоўцы акцыі зьбіраюцца ўдзельнічаць некалькі тутэйшых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Пікет мяркуецца правесьці 7 траўня.

Будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру ў Воршы каля дому № 10 па вуліцы Сямёнава адмененае. Пра гэта паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.

Навуковец, заснавальнік праваабарончай установы «Пляцформа» Міхаіл Жамчужны ў лісьце з калёніі паведаміў, што атрымаў пасылку з кнігамі нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.