Пра тое, што кіраўніком Аршанскага райвыканкаму прызначаны Аляксандар Пазьняк, паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі. Лёс ягонага папярэдніка Леаніда Пянькоўскага не ўдакладняецца. Пянькоўскі адпрацаваў на пасадзе менш за тры месяцы.

Сьледчы камітэт раскрыў падрабязнасьці затрыманьня ў Віцебску праваслаўнага сьвятара аднаго з храмаў Ленінградзкай вобласьці (Расея). Паводле інфармацыі СК сьвятара затрымалі на аўтавакзале, а не ў прытоне.

Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў унёс зьмены ў «Інвэстыцыйную праграму гораду Віцебску на 2017 год». Зьмены закранулі і даўгабуд паліклінікі ў мікрараёне “Поўдзень-7А”

Старшыня сельскага выканаўчага камітэту ва Ўшацкім раёне асуджаны раённым судом за злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Дырэкцыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» вядзе псыхалягічны тэрор у адносінах да рабочых сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага. А інспэкцыя працы імкнецца гэтага не заўважаць і ўтойвае ад працоўных матэрыялы адміністрацыйнага расьсьледаваньня дзеяньняў службовых асобаў заводу «Шкловалакно».

862 год — першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі. Але гісторыкі лічаць, што сёлета 1155-ю гадавіну мае права адзначаць ня толькі Полацак. Гэта мусіць быць нацыянальнае сьвята — гадавіна беларускай дзяржаўнасьці.

«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.

Адвакат зь Вялікай Брытаніі Майкл Полак распавёў для чытачоў нашага сайту пра шэраг парушэньняў правоў свайго суайчыньніка, дапушчаных праваахоўнай, сьледчай і судовай сыстэмамі Беларусі.

Праект пагадненьня з ЭЗ пра фінансаваньне цэнтраў для незаконных мігрантаў месяц таму ўхваліў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. У выніку, калі пагадненьне набудзе моц, Беларусь зможа атрымаць ад Эўропы ў межах пагадненьня 7 мільёнаў эўра, прадугледжаных у якасьці міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Двое жыхароў Віцебску заявілі, што іх зьбілі супрацоўнікі АМАП. Паводле заявы праводзіцца праверка. Пасьля сустрэчы з АМАПаўцамі, распавядаюць хлопцы, у іх на целе засталіся вялізныя гематомы, зламаная рука, разьбітыя тэлефон і машына.