Прыбіральшчыцы з заробкам у 1,3 мільёна могуць не працягнуць кантракт у мясцовай ЖКГ. Аксана ўладкавалася на працу ў мясцовую жыльлёва-камунальную гаспадарку 4 гады таму. Паводле слоў жанчыны, першапачаткова ў яе абавязкі ўваходзіла прыборка пад’ездаў шматпавярховікаў, але ў выніку яе пачалі скіроўваць і ў калгас, і на прыборку гарадзкога сьметніку.

Супрацоўнікі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сабралі паўтары тысячы подпісаў у абарону гендырэктара Ганны Шарэйка, якую абвінавачваюць у «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі»

19 верасьня кіраўнік Беларусі наведаў ільнопрадпрыемствы ў Аршанскім раёне. Ён заявіў, што трэба адрадзіць ранейшую славу беларускага лёну: “Мы ўмеем працаваць зь лёнам, вырабляць зь яго тканіны, і страціць гэтую школу нельга, мы папросту ня маем на гэта права”.

У офісе касмэтычнай фірмы Avon у Воршы па вул. Герцэна, 4 можна азнаёміцца з улёткай данецкіх тэрарыстаў. Улётка называецца “Фонд дапамогі Наваросіі” і ўтрымлівае фатаграфіі Стралкова-Гіркіна, Бабая і іншых дзеячаў так званай Данецкай народнай рэспублікі. Пра тое, як такая ўлётка зьявілася ў офісе вядомай касмэтычнай фірмы, інфармацыі няма.

Калектыўны ліст да Архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя падрыхтавалі мясцовыя краязнаўцы, занепакоеныя станам помніку архітэктуры, які належыць Віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы. Ужо 10 гадоў будынак стаіць бяз даху, і аршанцы вымушаныя назіраць, як на іхных вачох рабураецца гістарычная каштоўнасьць, перададзеная мясцовымі ўладамі Віцебскай эпархіі.

У Глыбокім у межах кампаніі “Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыцьцё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.

Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадзкую паліклініку выконваць рашэньне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў, атрымаў абласны каардынатар руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў.

Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму быў зьняты з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы. На працягу некалькіх месяцаў аршанцаў турбавала пытаньне, чаму гарэльеф зьнік, і ці зьявіцца на ранейшым месцы.

Аўтар прыехаў у Віцебск разам з укладальніцай кнігі Аленай Лапцёнак. На сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» яны распавялі гісторыю стварэньня зборніка эсэ, што былі напісаныя ў зьняволеньні ў Бабруйскай калёніі, куды аўтар трапіў за праваабарончую дзейнасьць.

Аўтарамі заявак, пададзеных у адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, зьяўляюцца сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня. Мэта меркаваных акцыяў: публічнае асуджэньне расейскіх камуна-фашысцкіх агрэсараў, якія напалі на незалежную сувэрэнную Ўкраіну. Пікеты мусяць прайсьці з 22 па 24 верасьня.