Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 11 студзеня ўзбудзіў вытворчасьць аб банкруцтве Браслаўскага раённага спажывецкага таварыства і распачаў конкурсную вытворчасьць.

Калегія Магілёўскага абласнога суду палічыла абгрунтаваным накладаньне на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага спагнаньня за ягоную адмову пераходзіць у атрад, дзе, як сьцьвярджае асуджаны, існуе небясьпека яго жыцьцю і здароўю. За парушэньне рэжыму адміністрацыя Горацкай папраўчай калёніі № 9 пакарала асуджанага 5 суткамі штрафнога ізалятару.

Жыхарка Бабруйску Натальля А. разам з 10-гадовай дачкой прыехала ў санаторый «Расінка» у Мёрскім раёне. Жанчына нават у страшным сьне не магла ўявіць, што доўгачаканы адпачынак абернецца сур'ёзнымі праблемамі са здароўем. Натальля шукала будынак адміністрацыі, каб засяліцца. Увайшла ў адчыненыя дзьверы – і ўпала ў склеп. Цяпер 37-гадовая жанчына ляжыць у шпіталі са страсеньнем мозгу і выбітымі зубамі. Яе дачка праходзіць аздараўленьне адна, і таксама захварэла, пакуль мамы няма побач.

Віцебская вобласьць заняла апошняе месца ў рэйтынгу прадпрымальных рэгіёнаў, у якіх больш за ўсё ІП на 1 тысячу жыхароў. Затое віцебскія «іпэшнікі» больш за іншых зарабляюць на сельскай гаспадарцы. Дасьледаваньне правяла пляцоўка абвестак Куфар на аснове афіцыйнай статыстыкі і ўласных дадзеных.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці адкрыў конкурсную вытворчасьць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве) КГУП «Полацкая унівэрсальная база» і прызначыў судовы разбор на 6 красавіка.

Аўтар «Плебейскіх гульняў» і «Штрыхкодаў» прэзэнтаваў 12 студзеня свае кнігі ў Эўрапейскім клюбе Віцебску.

Полацкі РАУС разгледзеў заяву жыхара Полацку Міколы Шараха, які паскардзіўся на стварэньне фальшывага электроннага адрасу ад яго імя з выкарыстаньнем ягоных асабістых дадзеных і рассыланьне з гэтага адрасу лістоў паклёпніцкага зьместу ў розныя дзяржорганы і СМІ.

У панядзелак, 15 студзеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску адбылося першае паседжаньне па крымінальнай справе, распачатай супраць актывіста Пятра Іванова. Яго абвінавачваюць паводле 1-й часткі арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Падчас паседжаньня актывіст заявіў, што ў СІЗА яго жорстка зьбівалі.

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць і чаканы аншляг.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны, ліставаньне зь якім адсутнічала некалькі месяцаў, нарэшце атрымаў магчымасьць пісаць лісты сваім калегам, сябрам, паплечнікам і праваабаронцам. Зь ліста, які атрымала праваабаронца Тацяна Равяка, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня адпраўлены на адзін месяц у памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).