Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі ААТ «Полацак-Шкловалакно» Андрэй Кузьмін накіраваў у міліцыю заяву з абвінавачваньнем актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава ў паклёпе і абразах у інтэрнэце. Аднак дамагчыся прыцягненьня прафсаюзнага лідэра да адказнасьці не атрымалася – крымінальная справа паводле заявы распачатая не была.

Скандальны фільм “Сьмерць Сталіна”, забаронены ў Расеі, не пакажуць і ў Віцебску. Пра гэта паведаміў “Віцебскай вясьне” дырэктар прадпрыемства “Кінавідэапракат” Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Багачоў. Для “Сьмерці Сталіна” проста не знайшлося месца ў загадзя расьпісаным рэпэртуары.

У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі адкрылася афіцыйная выстава, прымеркаваная да 80-годзьдзя з дня ўтварэньня Віцебскай вобласьці. Сярод 500 экспанатаў прэзэнтуюцца некалькі дываноў Язэпа Драздовіча і праца Пётры Сергіевіча. Знайшлося месца для некалькіх фотаздымкаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна…

Аб пярэбарах крамы “Князь Вітаўт” яе супрацоўнікі паведамілі ў сацсетках яшчэ 1 лютага. Але куды менавіта яна пераедзе, было да апошняга часу невядома. Цяпер дазналіся: “Князь Вітаўт” будзе разьмяшчацца на другім падземным узроўні піраміды “Марка-сіці”.

Перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты сталі прыкметнай зьявай на віцебскіх вуліцах. Так, у апошні дзень студзеня на чарговым пікеце прадстаўнікі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» агітавалі віцебчукоў галасаваць за кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарсавету па Чкалаўскай акрузе № 18 Ірыну Захараву і адстойвалі канстытуцыйнае права беларусаў на свабоду слова.

У Віцебскім рэгіянальным рэсурсным цэнтры па разьвіцьці дадатковай адукацыі дарослых прайшла бясплатная майстар-кляса «Сам сабе рэжысэр». Мерапрыемства было прызначанае для правайдэраў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама для прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў гораду.

31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзьве скаргі незалежных журналістаў – Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача. У выніку разгляду рашэньні раённых судоў, якія падверглі журналістаў штрафам, пакінутыя бязь зьменаў.

Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі на люты расплянавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбому “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз.

У інтэрнэце зьявілася публікацыя «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.

Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету “Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год”, улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.