Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэньне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасьля вызваленьня Даічы дзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала  шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні выказалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебшчыны.

Бацькі і сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” артыкулу 328 разам з настаўнікамі і вучнямі віцебскай СШ №24 высадзілі за гіпэрмаркетам “Карона” ў Віцебску бярозавую алею.

У 2018 годзе ў раённыя і гарадзкія суды Віцебскай вобласьці паступілі на разгляд 5147 крымінальных справаў, 21163 грамадзянскіх і 50100 справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). “Незаконнае пікетаваньне шыюць”, – паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст. Суд адбудзецца 11 красавіка.

У чацьвер 11 красавіка віцебскага актывіста Міколу Качурца будуць судзіць за сьцяг на Дзень Волі – 2019, а напярэдадні, 10 красавіка, суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзіць ягоны пазоў да міліцыі аб кампэнсацыі шкоды за зьнішчаны сьцяг на Дзень Волі ў 2018 годзе.

У межах 25-га Міжнароднага фэстывалю “Пурымшпіль” ў тэатры Якуба Коласа прайшоў маштабны кірмаш “Шалом, Ізраіль”, на якім былі прадстаўлены шматлікія магчымасьці гэтай дзяржавы.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў папрасіў старшыню Вярхоўнага суду Валянціна Сукалу разьвязаць даволі далікатную сытуацыю зь віцебскімі судзьдзямі-сужэнцамі Аленай Протас і Яўгенам Буруновым. Вярхоўны суд паабяцаў разабрацца…

Віцяблянін Мікола Качурэц атрымаў 2 красавіка позву з Кастрычніцкага РАУС Віцебску. Яму паведамілі, што ў яго дачыненьні вядзецца адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34 КаАП РБ.

Праз тыдзень пасьля сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску на братоў Уладзімера і Яраслава Кійко міліцыянты склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП – “за пікет з выкарыстаньнем палотнішча бел-чырвона-белага колеру”.