Прыканцы красавіка віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Леанід Сьвецік пабывалі ў сталіцы Нарвэгіі горадзе Осьлё з працоўным візытам. Запрашалым бокам выступіла праваабарончая арганізацыя «Нарвэскі Хэльсынскі камітэт». Мэта візыту – азнаямленьне з досьведам работы дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацыяў па прыёме, адаптацыі і інтэграцыі замежных грамадзян, якія папрасілі прытулак у Нарвэгіі.

Пэдагогі і вучні Зэмгальскай школы (Даўгаўпілскі край, Латвія) у ліпені наведаюць Ноўкінскую сярэднюю школу (Віцебскі раён). Латышы вырашылі зрабіць візыт на Віцебшчыну па выніках VI Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі ў межах адпаведнага дакумэнту пра доўгачасовае ўзаемадзеяньне паміж дзьвюма адукацыйнымі ўстановамі.

Вось ужо два месяцы з ініцыятывы доктара-псыхіятра і бескампраміснага крытыка ўладаў Ігара Пастнова на сайце change.org ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй у Вярхоўны суд краіны на карысьць віцебскага палітыка прарасейскага кшталту Сяргея Рыжова.

Паўгода таму распачалася дабрачынная акцыя, накіраваная на збор сродкаў для дапамогі Іне Тышкевіч зь вёскі Ідолта Мёрскага раёну, якую паралізавала пасьля аўтакатастрофы. Вынік: дзякуючы прыстасаваньням, набытым на ахвяраваныя грошы, сёньня Іна Тышкевіч адчувае сябе значна лепш.

24 траўня сябры камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, створанай пры Віцебскім райвыканкаме, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы». Грамадзяне задалі чыноўнікам з тузін пытаньняў, але толькі на нешматлікія зь іх пачулі ўцямныя адказы.

Хрыстафор Жаляпаў вядомы жыхарам Віцебску як адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху гораду і ўсяго рэгіёну. У цяперашні час ён узначальвае грамадзкую арганізацыю «Самакіраваньне і грамадзтва», а таксама зьяўляецца каардынатарам руху «За свабоду» па Віцебскай вобласьці.

Два дзесяцігодзьдзі таму паўстаў праваабарончы цэнтар “Вясна”. Сёньня ён, нягледзячы на ​​адсутнасьць рэгістрацыі, для ўсяго сьвету стаў сымбалем барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Юбілей арганізацыі, якая перажыла закрыцьцё, шматлікія ператрусы і турэмны тэрмін свайго лідэра, Алеся Бяляцкага, адзначалі ўвечары 20 траўня у менскім прэс-клюбе.

Асобныя праваслаўныя сьвятары аказаліся ўцягнутыя ў сумнеўную актыўнасьць. Датычнай аказалася і віцебская арганізацыя беларускіх афганцаў «Братэрства».

Полацкі суд 16 траўня пастанавіў аштрафаваць актывістаў Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава і Міколу Шараха за правядзеньне прафсаюзнай акцыі ў выглядзе пікетаваньня. Памер штрафу склаў адпаведна 25 і 30 базавых велічынь.

Аўтары папулярнага ў Швэцыі падручніка для журналістаў-фрылянсэраў Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Берлінг 13 траўня наведалі Віцебск і падзяліліся са сваімі калегамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў досьведам пасьпяховай журналістыкі ў сыстэме фрылянсу.