У віцебскім «Эўрапейскім клюбе», што на Сеньненскай, 20 студзеня прайшла сустрэча зь вядомым беларускім палітыкам і былым палітвязьнем Паўлам Севярынцам. Паслухаць магчымага будучага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду прыйшлі некалькі дзясяткаў мясцовых палітычных і грамадзкіх актывістаў.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці пачаў разгляд пазову ААТ «Полацак-Шкловалакно» да Свабоднага прафсаюзу Беларускага аб вяртаньні ўласніку арэндаванага памяшканьня, разьмешчанага па адрасе: г. Полацак, вуліца Ўсьпенская, 3. Папярэдняе судовае паседжаньне адбылося 15 студзеня.

За адзін дзень пад зваротам да Упаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі падпісалася каля 300 чалавек. Віцебскія каталікі выказваюць незадавальненьне і патрабуюць, каб ім вярнулі іх духоўнага айца і пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Паўла Кнурэка. Пазьней тэкст звароту быў апублікаваны на пляцоўцы Petitions.by.

Віцебскі праваабаронца інвалід 2-й групы Валер Місьнікаў паспрабаваў атрымаць дапамогу ад Чырвонага Крыжа. Не адразу, але атрымалася. “Чырвоны Крыж можа дапамагчы нават з харчамі, але толькі тым, хто ведае пра такую магчымасьць, хто валодае інфармацыяй…” – кажа Місьнікаў.

Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк здолеў часткова аспрэчыць судовае пакараньне, накладзенае на яго за сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР: Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць яму бел-чырвона-белы сьцяг, забраны міліцыянтамі. Але ў Першамайскім райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасьць зьнішчылі і нават не прапануюць яе кампэнсаваць.

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з прапановай даць заключэньне наконт адпаведнасьці законаў ды іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць працу пэнітэнцыярных устаноў пры наяўнасьці там грамадзян іншых краін.

Як пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі ламае няўгодных вязьняў: пагрозы, правакацыі, расправы. Між тым, грамадзкая назіральная камісія (ГНК) заяўляе, што ўсё ў парадку, скаргаў няма... Яшчэ адна жудасная гісторыя, якая распавядаецца ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласьці. Ад іх чакаюць матэрыялаў пра грамадзкую актыўнасьць, створаных у самых розных жанрах – ад газэтнага матэрыялу да  відэарэпартажу або фотасправаздачы.

Cустрэча з бардам, пісьменьнікам і журналістам Зьмітром Бартосікам адбылася ў Глыбокім. Ён прэзэнтаваў трэцюю па ліку, нядаўна выдадзеную кнігу, “Клініка кітайскага дантыста”. А таксама чытаў свае эсэ з сэрыі “Беларускія тараканы” ды сьпяваў “Старыя песьні на новыя тэксты”.

Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласьці адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў у прасоўваньні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.