Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб прызнаньні Віцебскага ААТ “КІМ” банкрутам і яго ліквідацыі, паведаміла судзьдзя эканамічнага суда Ірына Фралова.

28 жніўня ў Віцебскім абласным судзе пад старшынствам судзьдзі судовай калегіі Яўгена Даўлюда працягнуўся судовы разбор, распачаты напярэдадні па справе наконт забойства 11 красавіка старшага інспэктара аховы прыроды Аршанскай міжраённай інспэкцыі па ахове жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце РБ Генадзя Раўкова.

У Віцебску ў склад участковых выбарчых камісіяў (УВК) не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў. У адміністрацыях раёнаў гораду палічылі, што палітычныя апанэнты ўлады недастаткова кваліфікаваныя для працы па падліку галасоў і пакінулі ў камісіях людзей, далёкіх ад палітычнай дзейнасьці.

У Гарадоцкім раёне блізу вёскі Янова намаганьнямі віцебскага краязнаўцы Сяргея Панкрацьева, які нарадзіўся і вырас у гэтай вёсцы, на перакрыжаваньні старых дарог усталяваны высечаны з валуна вялізны крыж-абаронца. Звычай усталёўваць гэткія крыжы склаўся на Беларусі з прыходам на нашыя землі хрысьціянства.

Карэспандэнт «Віцебскай вясны» пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Віцебску, ці зьбіраюцца яны браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, і калі так, то за каго будуць галасаваць.

Пракуратурай Віцебскай вобласьці прааналізаваная дзейнасьць праваахоўных органаў па прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні злачынстваў карупцыйнай скіраванасьці.

Як раней паведамлялася ў СМІ, у дачыненьні да дэпутата Аршанскага райсавету распачатая крымінальная справа. Як высьветлілася, вядзецца пра дырэктара ДРБУ-181 Аляксандра Макаранкава. Яго абвінавачваюць у парушэньні арт. 210, ч.1 КК РБ (крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам).

У Полацку затрыманы дырэктар вінаробнага заводу і яго намесьнік. Іх абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з прычыненьнем шкоды ў асабліва буйным памеры. Праверка праводзілася паўгода.

Органы пракуратуры Віцебскай вобласьці выявілі парушэньні заканадаўства, накіраванага на забесьпячэньне бясьпекі дзяцей у летні пэрыяд. Пра гэта паведаміла памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўнагадовых і моладзі Ірына Тарасевіч.

Налепкі з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў працягваюць рэгулярна зьяўляцца ў населеных пунктах Беларусі. Гэтым разам яны былі распаўсюджаныя ў Полацку і Наваполацку. Заклікі да байкоту выбараў зьявіліся на прыпынках грамадзкага транспарту і тумбах для абвестак.