24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.

У 2023 годзе зменшылася колькасць злачынстваў. Пра гэта сцвярджае кіраўніцтва рэгіянальнай пракуратуры і аргументуюць свае сцвярджэнні лічбамі статыстыкі.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць “экстрэмісцкіх” інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынера па каштарыснай працы ААТ “Нафтан” Марыю Ганчук.

Сёлета анансаваны ўжо ХХХІІІ  Міжнародны  фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аднак упершыню за ўсе гэтыя гады ( а фестываль праводзіцца штогод) Віцебскі гарвыканкам вырашыў прааналізаваць водгукі гасцей фестывальнага горада, пакінутыя ў сацыяльных сетках. Хто канкрэтна займаўся маніторынгам, застаецца не вядомым. Але, паводле гарадской газеты «Витьбичи», некаторыя заўвагі ўлады абяцаюць выправіць. Праўда, не глабальныя. І не тыя, якія  можна пачуць ад віцяблян, якіх фестывальная паказуха даўно стаміла.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.

Абласная газета «Витебские вести» апублікавала меркаванне Дзмітрыя Казака, дырэктара мясцовага філіяла  РУП «Белтэлекам» пра тое, што «каждый гражданин Беларуси должен принять участие в выборах – выполнить свой гражданский долг, понимая, что это реальная возможность обеспечить безопасность и мирное будущее страны». Было б цікава даведацца, што для ўсяго вышэй названага зрабіў асабіста Дзмітрый Казак – ён ужо практычна адпрацаваў цэлы дэпутацкі тэрмін у якасці намесніка старшыні Віцебскага гарсавета 28 склікання. А цяпер  хоча трапіць у абласны савет, балатуючыся па Віцебскай Пралетарскай акрузе №2 як вылучэнец ад Беларускай партыі «Белая Русь».

65-гадовая спадарыня Людміла трапіла пад «хапун» 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ забралі ў яе мабільны тэлефон і лісты Вольгі Брыцікавай, лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана", якая была звольнена з прадпрыемства з асвае грамадскія погляды. Брыцікаву трымаюць у віцебскім СІЗА, супраць яе распачата крымінальная справа паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Супраць Людмілы Анашкевіч у дзень затрымання распачалі адміністрацыйную справу.

Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў" і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Абодва пратаколы пра правапарушэнні складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.

Былога «афганца» Уладзіміра Лісіцу асудзіў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі, судовы працэс распачаўся 19 снежня мінулага года. Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і  кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму  пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічаецца 44-мя суткамі.