22 лістапада на сумесным паседжаньні Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту і прэзыдыюму гарадзкога Савету дэпутатаў было разгледжанае пытаньне ўтварэньня Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня. У выніку камісія ў складзе 13-ці чалавек была ўтвораная.

21 лістапада ў Віцебску адбыўся першы адкрыты паказ дакумэнтальнага фільму пра Паўла Левінава пад назвай “Ён такі!”

Першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно» абскардзіла рашэньне Віцебскага абласнога суду аб прызнаньні страйку незаконным. Работнікі прадпрыемства – члены СПБ з гэтым рашэньнем не пагадзіліся і зьвярнуліся з касацыйнай скаргай у Вярхоўны суд.

Права на жыцьцё, права на свабоду сходаў, права на доступ да інфармацыі і многія іншыя, як вядома, зьяўляюцца неад'емнымі правамі, якія павінны гарантавацца дзяржавай усім без выключэньня грамадзянам. А што такое правы студэнтаў? І чым правы студэнтаў адрозьніваюцца (або не адрозьніваюцца) ад правоў чалавека? Гэтым пытаньням быў прысьвечаны адукацыйны трэнінг у Віцебску.

Выбары ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў у 2018 годзе пройдуць у 60 акругах. Адпаведная інфармацыя разьмешчаная на сайце аблвыканкаму.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 16 лістапада скончыўся 5-сутачны тэрмін зьмяшчэньня ў ШЫЗА палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнаньне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага году ад адміністрацыі калёніі №9 (г. Горкі). Імаверна, зараз будзе вынесенае чарговае.

Працаўнікам аднаго з прадпрыемстваў Беларускай чыгункі ў Воршы гэтымі днямі раздалі раздрукаваныя заявы, куды трэба толькі ўнесьці імя, прозьвішча і паставіць подпіс. Заява кажа пра тое, што працаўнік просіць бухгальтэрыю пералічыць зь яго заробку 45 капеек у Фонд міру, распавялі сайту orsha.eu на ўмовах ананімнасьці работнікі гэтага прадпрыемства.

У Віцебскай 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе салдат тэрміновай службы «зрабіў парэз на руцэ». Інфармацыю пацьвердзіў прэсавы сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў.

За распальваньне рэлігійнай варожасьці, выраб выбуховага прыстасаваньня і распаўсюд парнаграфіі 34-гадовы жыхар Полацку Аляксей Ціханкоў прысуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Зварот у Віцебскую гарадзкую пракуратуру Кастуся Смолікава ад імя кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ ня даў плёну. Ён скардзіўся на незаконнае, на яго погляд, праектаваньне Палацу ўрачыстых абрадаў і шлюбаў і пляны пабудаваць яго ў ахоўнай гістарычнай зоне. Актывіст апазыцыйнай партыі заявіў, што цяпер мае намер зьвярнуцца ў пракуратуру вобласьці.