Старшыня суда Глыбоцкага раёна суддзя Алена Кот 8 верасня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак Руслана Рагоўскага за тое, што ён без дазволу мясцовага райвыканкама правёў масавае мерапрыемства - пікетаванне ў сацыяльнай сетцы.

Гэта першая праграма, якая рэалізавана ў партнёрстве Пскоўскага і Полацкага дзяржуніверсітэтамі і Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пскоўскі губернатар Міхаіл Ведэрнікаў падзякаваў кіраўніцтва і выкладчыцкі склад за ініцыяцыю расійскага адукацыйнага праекта на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

"Женщина с большой буквы, опытный политик, мудрый стратег и самый преданный патриот своей страны» - усё гэта эпітэты не з савецкай газеты «Правда», сказаныя на адрас «дарагога таварыша Леаніда Ілліча Брэжнева», і нават не кампліменты Аляксандру Лукашэнку з выдання «Белорусь Сегодня». Гэта гарадская газета «Витьбичи» цытуе Таццяну Кузміч, кіраўніцу аддзела адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.

40-гадовага жыхара Віцебска прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Суд над ім праходзіў у Віцебскім абласным судзе, 31-га жніўня суддзя Аляксандр Абашын пастанавіў пакараць Дзмітрыя Загалаўца трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі агульнага рэжыму.

17 верасня на Лепельшчыне, як і ва ўсіх гарадах Віцебшчыны, улады адзначалі Дзень народнага адзінства. Як піша мясцовая раёнка, у гэты дзень адбылося мноства мерапрыемстваў. Жыхары раёна - і малыя, і людзі сталага веку - былі ўдзельнікамі канцэртаў, акцый, флэшмобаў і дыялогавых пляцовак.

Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык і кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін наведалі металапракатны завод у Мёрах, які некалі ўлады Беларусі па-рэйдарску захапілі ва ўладальнікаў і былое кіраўніцтва ў той час пасадзілі за краты.

Суддзя суд Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 28 жніўня пакараў штрафам у памеры 740 рублёў жыхарку абласнога цэнтра Алену Базванаву, якая па версіі ўладаў займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх публікацый у сацыяльнай сетцы.

23 траўня старшы лейтэнант унутранай службы, старшы інспектар кадравага і ідэалагічнага аддзела папраўчай калоніі №3 Аляксей Баравы быў асуджаны судом Віцебскага раёна за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. Паводле ч.2 арт. 426, суд прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічынь з пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах на працягу 5-ці гадоў. У выніку амністыі, абвешчанай да Дня народнага адзінства, тэрмін зняволення былому супрацоўніку «Віцьбы-3» зменшылі на адзін год. А цяпер яшчэ і вярнулі званне старшага лейтэнанта ўнутранай службы», бо Віцебскі абласны суд вырашыў, што пакараны пазбаўлены яго незаконна.

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава арыштавала грамадзяніна Расійскай федэрацыі Віктара Мішчанку на двое сутак за тое, што ён правёў пікетаванне ў Гарадку без дазволу мясцовага райвыканкама.

Рашэннем Міністэрства юстыцыі Аддзел прымусовага выканання Глыбоцкага раёна рэарганізаваны ў Глыбоцкі міжраённы аддзел прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. А 15 верасня ўлады ўрачыста адчынілі будынак аддзела ў Глыбокім.