Палачанін Руслан Трубкін, які адбывае «лекаваньне» ў ЛПП-8 Наваполацку, наглытаўся цьвікоў на знак пратэсту за адмову ў датэрміновым вызваленьні. Пасьля тэрміновай апэрацыі ў шпіталі пацярпелага вярнулі назад у ЛПП і замкнулі на 10 сутак у ізалятары. Адміністрацыя ЛПП сьцьвярджае, што са здароўем Руслана ўсё ў парадку.

У чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў пра цяжкасьці вядзеньня ліставаньня з калегамі-праваабаронцамі. Усе факты зьнікненьня лістоў пацьверджаныя дакумэнтальна, і цяпер ён мяркуе з дапамогай адваката апратэставаць парушэньне яго права на ліставаньне ў пракуратуры і ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў па Менску і Менскай вобласьці.

Падчас фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) раённыя адміністрацыі Віцебску не ўключылі ў іх склад прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных структур. Такім чынам, улады падстрахаваліся ад непрыемных нечаканасьцяў падчас падліку галасоў.

На думку праваабаронцы, была парушаная працэдура фармаваньня ўчастковай камісіі, паколькі галасаваньне за яе склад адбывалася сьпісам. Аднак судзьдзя пагадзілася з заявай прадстаўніка Першамайскай адміністрацыі Віцебску пра тое, што пастанова ЦВК, згодна зь якой трэба галасаваць за кожнага кандыдата ў чальцы камісіі асобна, носіць рэкамэндацыйны характар, і пакінула скаргу без задавальненьня.

Георгі Станкевіч – беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў, працуе настаўнікам нямецкай мовы ў сельскай школе ў Бешанковіцкім раёне. У палітычным жыцьці краіны ён удзельнічае ці ня 20 гадоў, а сёлета вырашыў балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З гэтай нагоды наш карэспандэнт пагутарыў са спадаром Георгіем.

У Полацку 27 ліпеня адбыўся пікет, прысьвечаны Дню незалежнасьці Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў межах выбарчай кампаніі Вольгі Дамаскінай.

Падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх Віцебскага РАУС, супрацьстаялі прадстаўнікам службаў і аддзелаў райвыканкаму, супрацоўнікам пракуратуры, РАНС і ўнутраных войскаў. Спаборніцтвы праходзілі на спартовых пляцоўках у межах міжведамаснай спэцыяльнай праграмы «Клопат».

10 жніўня на адкрыты аўкцыён у Віцебску будуць выстаўленыя адразу тры аб'екты нерухомасьці, якія належаць да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

Вёска Сарокі (Глыбоцкі раён, Залескі сельсавет). Дарога асфальтаваная яшчэ на пачатку 90-х. Жывуць амаль выключна пэнсіянэры, але кожны клапоціцца пра стан сваёй сядзібы і нават дарогі каля сядзібы: жыхары самі ліквідуюць выбоіны, цэмэнтуюць, падсыпаюць па меры неабходнасьці.

Рэальная заработная плата навапалачан (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у чэрвені 2016 году ў параўнаньні з чэрвенем мінулага году зьменшылася на 14,9%.