У нядзелю 24 сакавіка, пасьля агульнагарадзкога суботніка, арганізаванага ўладамі, віцебскія актывісты “Руху маці 328” правялі свой уласны суботнік па ачыстцы гораду ад наркарэклямы. Назвалі гэта апэрацыяй “Замест тысячы слоў!”

Вядомага віцебскага дысыдэнта Барыса Хамайду затрымалі каля 11-й гадзіны 25 сакавіка на рагу “сіняга дому” ў Віцебску. Ён трымаў у руках сьцяг гораду і самаробны плякат з цытатай расейскага пісьменьніка Івана Буніна: “Город (Витебск) древний и нерусский”. Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі.

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партыяў традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў.

“Жыве Беларусь! Жыве вечна! Жыве з Богам!” – напісаў у лісьце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны. Ён віншуе з Днём Волі ўсіх беларускіх патрыётаў і распавядае пра жыцьцё ў калёніі. Ліст ад палітвязьня прыйшоў напярэдадні сьвята з нагоды 101-й гадавіны БНР.

На тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя, што на днях у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам асуджаныя паводле артыкулу 328 КК адмовіліся выйсьці на сьняданак у знак пратэсту, бо ім забаранілі разьлічвацца адзін з адным цыгарэтамі. 22 сакавіка маці аднаго з асуджаных і праваабаронца Андрэй Бандарэнка пабывалі ў калёніі і расказалі, што насамрэч адбылося, піша TUT.BY.

“Канцэрт Віктара Каліны ў залі філярмоніі на сёлета не заплянаваны”, – такі адказ з Віцебскай абласной філярмоніі атрымала на свой электронны зварот актывістка БХД Тацяна Севярынец. Ці выступіць Каліна на якой іншай пляцоўцы ў Віцебску, пакуль невядома.

Віцебскія вернікі-каталікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касьцёлу ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаваньне, што Ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэньне, беларускага заканадаўства не парушаў.

Напрыканцы лютага ў Брусэлі прайшоў 7-мы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел у панэльнай дыскусіі форуму Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне?” ўзяла і віцяблянка Любоў Кавалёва маці расстралянага ў 2012 годзе Ўладзіслава Кавалёва. Па вяртаньні ў Віцебск яна падзялілася сваімі развагамі і назіраньнямі.

Актывістка з Дуброўна Натальля Стрэльчанка накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальную скаргу, у якой абвінаваціла Беларусь ў парушэньні адразу сямі артыкулаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, піша “Гарадзенская Вясна”.

Вядомы беларускі эканаміст і вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” Сяргей Чалы выступіў 16 сакавіка ў Віцебску зь інтэрактыўнай лекцыяй “Што будзе з беларускай эканомікай?” Імпрэза адбылася пры падтрымцы ініцыятывы “Цэнтар новых ідэяў” і выклікала аншляг…