Ад лютага-сакавіка 2018 году навучаньне ў віцебскіх ВНУ падаражэла ў сярэднім на 200 рублёў. Падвышкі ў некаторых навучальных установах закранулі ня толькі студэнтаў дзённай формы навучаньня, але і завочнікаў.

У межах сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эўрапейскім клюбе прайшла лекцыя менскага гісторыка Анатоля Сідарэвіча «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Паслухаць гісторыю ўзьнікненьня БНР прыйшлі палітычныя актывісты гораду і шараговыя месьцічы.

Мала хто ведаў, але ў Віцебску ўжо доўгі час жыве родны пляменьнік Народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Сустрэча з Іванам Фёдаравічам Скурко ў рамках праекту “Мова нанова” адбылася 28 лютага ў арт-пабе “Торвальд”. Госьць расказаў пра сябе і свайго знакамітага дзядзьку.

Згодна з заяўкай, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, мітынг мусіць адбыцца 15 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Заяўленая мэта імпрэзы – публічна адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вызначаны ўказам прэзыдэнта як сьвяточны дзень.

Пра акцыю, што адбылася ў нядзелю, 25 лютага, распавёў у сваім блогу на пляцоўцы livejournal.com адзін зь яе ўдзельнікаў Аляксандар Лапшын. «Сёньня ў Вільні люты мароз, -15 градусаў і вецер. Але мы вольныя, і адразу пасьля пікету пойдзем у кавярню. А сябры ў беларускай турме замярзаюць у халодных камэрах, ходзяць на дзірку ў падлозе і мыюцца ледзяной вадой», – напісаў блогер.

Актывісты кампаніі Legalize Belarus 25 лютага наведалі Віцебск і патлумачылі, чаму так званая “вайна з наркотыкамі” шкодзіць грамадзтву. “Такі падыход не працуе”, – цьвердзяць  навукоўцы. Пра тое самае кажуць праваабаронцы. Але палітыкі працягваюць маўчаць. Бо баяцца згубіць падтрымку “народных мас”…

Вязьня папраўчай калёніі № 9 Міхаіла Жамчужнага зноў пакаралі 10 суткамі карцэра. Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які атрымаў зьвесткі пра Міхаіла Жамчужнага пасьля візыту адваката вязьня ў Горацкую калёнію.

Да пяці гадоў пазбаўленьня волі прысуджаны прапаршчык, па віне якога на палігоне Лосьвіда пад Віцебскам пацярпеў салдат тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным судзе.

У Віцебскім мастацкім музэі 21 лютага адкрылася выстава “Гісторыя аднаго мястэчка. Галакост”, на якой прэзэнтуюцца мастацкія працы з пленэру ў Лужках. Пленэр адбыўся на Шаркоўшчыне летась. І гэта быў ужо 29-ы пленэр, які зладзіла старшыня культурна-асьветніцкага Цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак. Яна прысутнічала на вэрнісажы.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Ўладзімера Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь, прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ).