Паўтары хвіліны спатрэбілася судзьдзі Віцебскага абласнога суду Сьвятлане Івановай, каб разгледзець скаргі журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на рашэньні Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага судоў. Судзьдзя пастанавіла пакінуць скаргі без задавальненьня.

Гісторык і дасьледчык Зьміцер Дрозд прэзэнтаваў у Віцебску сваю кнігу “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”. У кнігу ўвайшлі каля 150 невядомых раней дакумэнтаў. Асоба беларускага клясыка, дзякуючы новым адкрыцьцям, набыла невядомыя раней рысы і стала яшчэ больш абаяльнай у сваёй рэалістычнасьці.

На пачатку траўня віцебскія праваабаронцы атрымалі чарговы ліст ад Міхаіла Жамчужнага. Палітвязень паведамляе калегам-праваабаронцам, што ўмовы адбыцьця пакараньня апошнім часам адносна палепшыліся. Піша пра свае патрэбы і пра тое, што адкрыліся магчымасьці, каб працягваць абараняць свае правы.

У нядзелю 12 траўня ў Віцебску прайшоў трэнінг “Пол і гендэр”. Некалькі дзясяткаў маладых віцяблян разважалі на тэму гендэрнага гвалту і гендэрных стэрэатыпаў. Вучыліся гэтыя стэрэатыпы разбураць…

Горкія словы пра камунізм, які ў нас, на жаль, “яшчэ ня скончыўся”, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сказаў напрыканцы нядзельнай імшы ў катэдральным касьцёле, на якой вернікі парафіі разьвіталіся са сваім пробашчам Паўлам Кнурэкам. Ксёндз-паляк Павал Кнурэк пакідае Беларусь, бо ўлады забаранілі яму служыць у нашай краіне.

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ільля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзімера Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнаньні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасьць грамадзяніна і папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафпрыдатнасьці судзьдзі.

Калі ўладальнік інтэрнэт-крамы Symbal.by Павал Белавус прачытаў навіну зь Віцебску пра тое, што міліцыя мусіць выплаціць Міколу Качурцу за зьнішчаны на БНР-100 бел-чырвона-белы сьцяг усяго 8,72 рублёў – вырашыў падарыць актывісту новы сьцяг. Падарунак атрыманы.

9 траўня на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшлі афіцыйныя сьвяткаваньні з нагоды Дня Перамогі. У межах сьвята адбылася акцыя “Беларусь памятае”, да якой сёлета далучыліся ўдзельнікі прарасейскага руху “Несьмяротны полк”. Пад партрэтамі вэтэранаў з георгіеўскімі стужкамі сабралася каля 100 чалавек. Не абышлося без партрэта Сталіна...

У Браславе напярэдадні Дня Перамогі адкрылі адноўлены мэмарыял воінам-вызваліцелям. Цяпер да яго вядзе трыюмфальная арка, якую вянчае выява ордэну Айчыннай вайны. Паводле першапачатковага праекту, на бакавых брамках меліся быць яшчэ зоркі з георгіеўскімі стужкамі на шчыце, але на ўзведзенай арцы іх няма.

Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі.