Пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратаколу, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Бацькі асуджаных на падставе “антынаркатычнага” артыкулу 328 КК дамагаліся зладзіць круглы стол з гарадзкімі ўладамі пачынаючы ад сакавіка 2018 году. Нарэшце – адбылося. Арганізацыю круглага стала па ўдасканаленьні прафіляктыкі сярод моладзі ўзяло на сябе галоўнае ўпраўленьне па адукацыі Віцебскага аблвыканкаму.

У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханьне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае сьмяротнае пакараньне.

У роднай вёсцы Васіля Быкава 22 чэрвеня адзначылі 95-ю гадавіну з дня народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі. Месцам сёлетняй сьвяточнай імпрэзы, якую арганізаваў рух “За Свабоду”, стала пляцоўка перад будынкам былой школы, якую ў свой час скончыў клясык беларускай літаратуры.

Віцяблянін Дзяніс (прозьвішча папрасіў не называць) правёў 6 траўня ў прыватным памяшканьні мастацкую выставу. А празь  месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь.

Імпрэза адбылася 20 чэрвеня ў наваполацкім гатэлі “Дружба”. Каб паслухаць лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (БНК), прыйшло больш за 60 чалавек. Па словах арганізатараў, яны самі не чакалі, што зьбярэцца столькі народу.

“Патрабуем спыніць працэс праектаваньня і пабудовы катла для спальваньня нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ”, – заклікаюць гараджане ў пэтыцыі на пляцоўцы “Зручны горад”. Аўтары звароту мяркуюць, што пабудова катла “значна павялічыць выкіды шкодных рэчываў у атмасфэрнае паветра”.

Вечарына “Я перад вамі з памяцьцю сваёй...” прайшла ў  Віцебскай абласной бібліятэцы ў дзень народзінаў Васіля Быкава. Сёлета 19 чэрвеня народнаму пісьменьніку Беларусі споўнілася б 95 гадоў.

Вадаём у Сакольніках пад Віцебскам – адно з афіцыйна дазволеных для купаньня і адпачынку месцаў. Але як тут купацца, калі людзі сікаюць проста ў ваду? Бо адзіны на “возеры” біятуалет знаходзіцца каля аўтастаянкі – за 300 мэтраў ад галоўнага пляжу, і туды ніхто ня ходзіць…

Анічога не зьмянілася. Прынамсі – да лепшага. Жыхары сьцьвярджаюць, што пацукоў стала яшчэ больш. А ў сьпёку дадаліся і блохі. Падвал заліты вадой, а лямпачкі як перагаралі праз дзень пасьля замены, так і перагараюць. Цемра, смурод і – абыякавасьць камунальнікаў. Як тут жыць?..