Жыхары віцебскага мікрараёну Білева зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй, у якой патрабуюць ад уладаў зрабіць захады для прыбіраньня сьмецьця і прывядзеньня тэрыторыі мікрараёну ў належны санітарны стан.

Віцебскі абласны суд 30 жніўня скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні жыхара Наваполацку К., які на пачатку 2019 году з асаблівай лютасьцю забіў сваю маці (ч.2 арт.139 КК.). Мужчыну прысудзілі да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Міжшкольны цэнтар дапрызыўнай падрыхтоўкі Чашніцкага раёну адкрылі ў СШ №1 Новалукомля. Гэта пяты падобны цэнтар у Віцебскай вобласьці. Сёлета абяцаюць адкрыць яшчэ тры, паведамляе абласная газэта “Витебские вести”.

Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 28 жніўня пачаўся чарговы працэс па “наркатычным” артыкуле 328 КК. На лаўцы падсудных – чатыры чалавекі, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Адзін зь іх – былы міліцыянт са Шклова…

На сьвята Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы 28 жніўня па цэнтральных вуліцах Віцебску прайшоў традыцыйны хросны ход. У рэлігійным шэсьці ўдзельнічала каля 500 чалавек.

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калёніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканьні з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным. Спатканьне не даюць, бо Жамчужны “ня мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрыманьня”.

Сябры грамадзкай ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты” працягваюць добраўпарадкаваць месца сталінскіх расстрэлаў пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Да крыжоў, якія ўсталяваныя ў 2017 годзе на ўскрайку “расстрэльнага” лесу і да магілы ахвяр сталінскага тэрору актывісты пракладаюць дарожку.

У Віцебску 22 жніўня суд Бешанковіцкага раёну на выязным паседжаньні прызнаў вінаватым віцябляніна Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда у паклёпе на пракурора Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт.188 КК РБ) і пакараў яго трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня (“хатняя хімія”).

Ва ўкраінскім Чарнігаве 17-18 жніўня прайшла канфэрэнцыя “Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы”. Больш за 100 ўдзельнікаў прыехалі на форум зь Беларусі. Удзел у ім узялі і прадстаўнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зь Віцебску Тацяна Севярынец ды Ірына Захарава.