У Полацку 13 лютага мясцовыя юрысты і праваабаронцы падпісалі дамову аб сумеснай дзейнасьці. Праваабаронцы аб'ядналіся дзеля аказаньня бясплатнай дапамогі жыхарам Полацку. Ва ўмовах эканамічнага спаду грамадзяне ўсё часьцей маюць патрэбу ў юрыдычнай абароне сваіх правоў, але ня маюць дастаткова фінансаў, каб аплаціць паслугі юрыста.

Былая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Тацьцяна Караткевіч ды кіраўнік яе выбарчага штабу Андрэй Дзьмітрыеў 10 лютага сустрэліся ў Віцебску з актывістамі кампаніі «Гавары праўду» і зацікаўленымі ў мірных пераменах месьцічамі.

Восеньню бягучага году ў Беларусі павінны прайсьці чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны. Рыхтуючыся да гэтай падзеі, абласныя партыйныя структуры ажывілі сваю арганізацыйную і агітацыйную працу. Сярод партыяў, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі, знаходзіцца і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці.

Гаворка ідзе пра чарговы ліст ад аршанскіх краязнаўцаў да царкоўных уладаў наконт рэстаўрацыі былога Базыльянскага кляштару. Гэтым разам, яшчэ 31 ліпеня 2015 году, ліст быў накіраваны Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу. Той накіраваў копію ліста ў Віцебскую епархію. Але адказ на ліст прыйшоў 20 студзеня 2016 году.

Мяркую, не адзін я зьвярнуў увагу на пэўную заканамернасьць: з надыходам чарговага эканамічнага крызысу колькасьць гандляроў на несанкцыянаваных рынках гораду павялічваецца ў разы.

У прыватным доме ў Полацку 31 студзеня адбыўся канцэрт Георгія Станкевіча. Гэта быў ня проста канцэрт, але яшчэ і прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму «Я лічу, што я шчасьлівы» і новага зборніка вершаў «Як сьлязінка дажджу». Больш як дваццаць гледачоў слухалі песьні, вершы і расповеды пра жыцьцё ўнікальнага чалавека – настаўніка, фэрмэра, паэта, барда, журналіста і выдаўца ў адной асобе – Георгія Станкевіча з-пад Бешанковічаў.

Паводле апэратыўных дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы ў 2015 годзе ў паўночным рэгіёне зарэгістраваныя 19 няшчасных выпадкаў на вытворчасьці са сьмяротным і 76 – зь цяжкім зыходам, у тым ліку ў арганізацыях АПК 6 са сьмяротным і 21 зь цяжкім зыходам.

Тры дзясяткі чалавек, дарослыя і дзеці, у былых калгасных панэльках жывуць без ацяпленьня і гарачай вады. Зруйнаваныя пад’езды, самаробныя печкі ў кватэрах, а ў маразы на падлозе замярзае вада – у такіх умовах жывуць беларусы ў 2016 годзе.

Жыхар Бешанковічаў Георгі Станкевіч вядомы як паэт, бард, настаўнік, грамадзкі дзеяч. Сваёй дзейнасьцю і жыцьцём ён натхніў відэаапэратара Аляксандра Зянкова і журналістку Алену Сьцяпанаву на стварэньне дакумэнтальнага фільму «Я лічу, што я шчасьлівы».

Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 3 лютага пакінуў у дзеяньні пастанову падатковых органаў аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці прадпрымальніцы Веры Русецкай, якая перашкаджала праводзіць праверку.