24 траўня ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна адбылася афіцыйная сустрэча з крымскай дэлегацыяй, якую ўзначальваў намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Крым Георгій Мурадаў. Гэтая сустрэча насіла дэманстратыўна афіцыйны характар, і дала старт працэсу палітычнага прызнання беларускімі ўладамі тэрыторыі Крыма састаўной часткай Расійскай Федэрацыі.

Двухтомнік «Всех поименно назвать» – гэта гісторыі чалавечых жыццяў, растаптаных і знішчаных падчас сталінскага тэрору, гістарычныя дакументы, і асобна – спіс рэпрэсаваных, у якім больш за тры з паловай тысячы чалавек. «Віцебская вясна» паразмаўляла з аўтарам пра тое, чаму двухтомнік, над якім Ігар Станкевіч працаваў шмат гадоў, можна лічыць помнікам ягонай радзіне і ўсім землякам.

Полацкі райвыканкам вырашыў мадэрнізаваць кальцавую развязку, у цэнтры якой зараз знаходзіцца танк на пастаменце. Адмыслоўцы распрацавалі два варыянты, адзін з якіх прадугледжвае захаванне танка ў цэнтры пяціканцовай зоркі, падсвечанай пражэктарамі на аздобленым клумбамі пагорку. Другі варыянт – гэта праваслаўны крыж у цэнтры пагорка.

Вядомая ў Віцебску журналістка Таццяна Мацвеева, якая працавала на партале навінаў TUT.BY, які быў закрыты беларускімі ўладамі ў 2021 годзе, вырашыла стаць блогерам. Аб гэтым яна напісала на сваёй старонцы ў  сацыяльнай сетцы Facebook.

У дачыненні да віцябляніна Сяргея Каваленкі распачатая крымінальная справа за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта жонцы віцебскага актывіста стала вядома ў кастрычніку 2021 году. Тады да яе прыходзілі з ператрусам і распытвалі, дзе знаходзіцца яе муж. Днямі да Алены Каваленкі зноў прыходзілі міліцыянты.

У Дзень палітвязня ў Беларусі, мы, праваабаронцы "Вясны", адзначаем наступнае: У сітуацыі глыбокага прававога крызісу, які наступіў у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, крымінальны і адміністрацыйны пераслед пратэстоўцаў і іншадумцаў стаў асноўным інструментам палітычна матываваных рэпрэсій.

У дзень завядзення на адміністратараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка крымінальнай справы «за стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі» ГУБАЗіК заявіў пра гучную спецаперацыю супраць антылукашысцкага падполля. Cілавікі анансавалі затрыманне адміністратараў тэлеграм-каналаў, «звязаных з NEXTA».

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў. 

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення. 

У судзе Полацку і Полацкага раёну двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі жыхарку пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. У Наваполацкім гарадскім судзе да 4-х гадоў пазбаўлення волі быў асуджаны жыхар Полацку Міхаіл Лабань. Судовы працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.