У віцебскім мікрараёне “Поўдзень-7” урачыста адкрылі новы і доўгачаканы паліклінічны цэнтар. На адкрыцьцё паліклінікі ў Віцебск прыехаў прэм’ер-міністар Сяргей Румас. Імпрэза адбылася 7 сакавіка. Паліклініку будавалі 12 гадоў...

Прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага камітэту на Віцебшчыне праваабаронца Павал Левінаў папрасіў Лукашэнку распаўсюдзіць меркаваную амністыю на асуджаных паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных рэчываў). У прыватнасьці – вызваліць тых, хто зьдзейсьніў злачынства ў няпоўнагадовым узросьце, і ўдвая скараціць тэрмін тым, хто ўчыніў яго ва ўзросьце да 25 гадоў.

Жыхары Полацку незадаволеныя якасьцю дарог у горадзе. Людзі дасылаюць фота дарог, якія не рамантаваліся шмат гадоў. Асабліва ад бездарожжа пакутуюць жыхары вуліц Мірная, Навасёлаў і мікрараён Грамы, піша Эўрарадыё.

Больш за паўсотню віцяблян падпісалася пад зваротам у Віцебскі гарвыканкам з просьбай замяніць лёзунг на доме па Маскоўскім праспэкце, 8 на плошчы Перамогі. Замест надпісу “Подвиг советского народа бессмертен” прасілі ўсталяваць лёзунг “Подзьвіг беларускага народа несьмяротны”. Атрымалі натхнёную адмову...

Паляўнічы хацеў здабыць зайца ў Гарадоцкім раёне, а замест гэтага “упаляваў” у судзе штраф на 20 базавых ды страціў на тры гады сваю стрэльбу. Яе канфіскавалі інспэктары. Гэтак можна папаляваць хіба толькі ў Беларусі…

Напрыканцы лютага актывістка БХД Тацяна Севярынец абскардзіла ў Міністэрстве культуры адмову Віцебскага аблвыканкаму разглядаць пытаньне аб наданьні імя Васіля Быкава Віцебскай абласной бібліятэцы. І вось які адказ атрымала зь Мінкульту.

У Віцебскай абласной бібліятэцы ў першы дзень вясны прайшоў IV ўрбаністычны форум “Прастора”. Сёлета ён быў прысьвечаны тэме “Устойлівае кіраваньне гарадамі”. Карэспандэнт ВВ пабываў на імпрэзе.

У апошні дзень зімы юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павал Сапелка прэзэнтаваў у Віцебску новы мультымэдыйны праект “Бяз права на расправу”, які скіраваны на выяўленьне выпадкаў жорсткага, нялюдзкага абыходжаньня і катаваньняў з боку праваахоўных органаў.

У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, які адзначаецца 1 сакавіка, віцебскія актывісты “Руху маці 328” інфармавалі гараджан аб небясьпецы ўцягваньня школьнікаў і моладзі ў наркабізнэс у якасьці кур’ераў інтэрнэт-крамаў.

Аддзяленьне міліцыі зьявілася ў мікрараёне Білева. Патрэба ў ім тлумачыцца тым, што Білева – “крайняя кропка Першамайскага раёну і знаходзіцца на значнай адлегласьці ад аддзелу ўнутраных спраў”. Новае аддзяленьне будзе функцыянаваць у структуры Першамайскага РАУС, піша афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму.