У Оршы судзілі блогера, які выкрываў камунальныя недахопы і ўсхваляў Лукашэнку
Дзмітрыя Беляшова вінавацілі паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: ч.1 арт.19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі; ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Якое рашэнне 3 снежня прыняў суд Оршы і Аршанскага раёна, пакуль не вядома.
У Віцебску знясуць прамысловую эстакаду, якую гараджане выкарыстоўвалі ў якасці маста
«Мост» цераз ручай Дунай, які дазваляў трапіць з вуліцы Праўды на праспект Фрунзэ, ніколі не быў прызначаны для мінакоў, ахвотных скараціць шлях. Гэта, па сутнасці, прамысловая эстакада калектара, якая знаходзіцца на балансе Віцебскводаканала. За час свайго існавання – а гэта больш за 50 гадоў -- яна прыйшла ў аварыйны стан.
У Лёзне заняліся добраўпарадкаваннем пасля шматлікіх скаргаў
Праблемы камунальнага характару ўздымаліся і ў сацыяльных сетках, і ў скаргах да мясцовага начальства . Пасля загаду ад найвышэйшага кіраўніцтва краіны прыслухоўвацца да скаргаў насельніцтва перад прэзідэнцкімі выбарамі і ў Лёзне вырашылі тое-сёе выправіць. Хаця б начать «решать проблемы, которые не требуют больших материальных и человеческих ресурсов», па словах старшыні райвыканкама.
Жыхарам Віцебшчыны абяцаюць новыя аб'екты сацыяльнай сферы. Пры наяўнасці шматгадовых «даўгабудаў»
Каб «матываваць» жыхароў вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, дзяржаўныя СМІ расказваюць пра «поспехі беларускай эканомікі» і «клопат дзяржавы» пра простых людзей. Менавіта на іх разлічаны артыкулы пра тое, што наперадзе – яшчэ лепшае жыццё. Газета «Витебские вести» распытала начальніка упраўлення камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Андрэя Пшонку пра тое, якія аб'екты сацыяльнай сферы будуць узводзіць у Віцебскай вобласці ў наступным годзе. Але - чытаем уважліва!
«Русский с удовольствием». Яшчэ адна спроба прасунуць «русский мир» праз папулярызацыю рускай мовы
У Аршанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы пры падтрымцы фонду «Русский мир» пачаўся цыкл мерапрыемстваў «Русский с удовольствием». Мэта гэтага «інтэлектуальнага марафону» - папулярызацыя і падтрымка рускай мовы. Нічога падобнага ў падтрымку роднай, беларускай мовы, у Оршы ніколі не праводзілася.
Флагшток у Оршы будзе ніжэйшы, чым у Віцебску. Але кошт добраўпарадкавання ўсёй пляцоўкі ўражвае
Флагшток «раённага маштабу» будзе вышынёй з 18-павярховы дом (58 м) Гэта крыху ніжэй, чым у абласным Віцебску (69 м), і пляцоўку, дзе яго ўстановяць, не называюць плошчай герба і сцяга. Аднак выдаткі на яе абсталяванне ўражваюць: ужо патрачана 156 557 рублёў, ці каля 47 тысяч даляраў, толькі на праектную дакументацыю. Грошы на гэта ўзялі ў раённага бюджэту.
Віцебск сустракае зіму з камунальнымі праблемамі, якія адкладаюцца да наступнай вясны
У абласным цэнтры прайшла прамая лінія са старшынём камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты Прадстаўнікоў, дэпутатам па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Віктарам Нікалайкіным. Ён зазначыў, што вялікая частка зваротаў да яго тычылася камунальных праблем, прычым вырашыць іх зараз з-за ўмоваў зімовага надвор'я ўжо немагчыма. Так яны і назапашваюцца.
Плюс яшчэ 65 000 рублёў. Кошт плошчы герба і сцяга ў Віцебску ўсё расце
На сайце дзяржзакупак паведамляецца, што завершаны тэндар на закупку «знака с изображением государственного герба Республики Беларусь и текста государственного гимна Республики Беларусь». Гэта каштавала бюджэту 65 тысяч рублёў.
Новы асфальт «зляпілі, з чаго было»
Жыхары вуліцы Актораў Яроменка, якая месціцца ў віцебскім мікрараёне Білева», напісалі абураны ліст у віцебскі гарвыканкам. Замест чаканага добраўпарадкавання ў дварах праклалі дарожкі з «будаўнічага смецця». Прынамсі, выглядае «асфальт» менавіта такім чынам.
У Віцебску бракуе дворнікаў. На працу запрашаюць нават накіраваных у ЛПП
Кіраўніцтва прадпрыемства «Гардармост» заключыла дамовы з лячэбна-працоўным прафілакторыем, куды накіроўваюць асобаў, што злоўжываюць алкаголем. Бо штат дворнікаў запоўнены усяго "крыху больш чым на дзве траціны".