15 красавіка Сьвятлана Сьцяпанава наведала Віцебскую абласную пракуратуру ў суправаджэньні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка зь Віцебску без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”.

Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахаваньня расстралянага непадведамаснай агульным судам. Такое рашэньне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай і Тацьцяны Казяр за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Андрэя Забары. У рашэньні паведамляецца пра тое, што рашэньні суду Кастрычніцкага раёну Менску і Калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду аб непадведамаснасьці разгляду скаргі агульным судам застаюцца ў моцы.

У сувязі з будаўніцтвам моста праз Заходнюю Дзьвіну былі зруйнаваныя гаражы па вуліцы Ясеніна. Яшчэ раней іх уладальнікі былі папярэджаныя пра тое, што гаражы будуць перашкаджаць будаўніцтву моста, якое мусіць распачацца праз год-два. Нязгодныя спрабавалі шукаць праўды і пісаць вышэйшым чыноўнікам аж да Лукашэнкі. Але безпасьпяхова.

«Імавернасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна досыць высокая. Падзеі ва Ўкраіне, агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур’ёзна, што мы можам страціць краіну, калі ня будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павал Севярынец.

Днямі кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў Глыбокага атрымалі лісты з райвыканкаму, у якіх прадпрымальнікаў ад імя аргкамітэту па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Глыбокага просяць пералічваць сродкі на добраўпарадкаваньне берагу возера Вялікага, або Беразьвецкага. Гэта самае вялікае зь пяці азёр, што знаходзяцца ў гарадзкой рысе Глыбокага.

Віцебскі лекар Ігар Пастноў паехаў у Маскву да незалежных экспэртаў расейскай псыхіятрыі. У інтэрвію сайту freeregion.info Пастноў заявіў, што едзе ў Расею “для ўдакладненьня дыягназу, пастаўленага віцебскімі псыхіятрамі”. “Але самае галоўнае, там будзе вырашацца абгрунтаванасьць (і мэтадаў лячэньня) пры маёй гвалтоўнай шпіталізацыі”, — сказаў ён.

Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнаньня стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўленьня гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай. У пратаколе пазначана, што ў адным з нумароў газэты за кастрычнік мінулага году былі дапушчаныя некалькі парушэньняў Закону аб рэкляме.

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.

Чацьвёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ накіравалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску заяўку на пікет 26 красавіка. Месца правядзеньня пікету – Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел да 30 чалавек.

Зварот у КПЧ ААН віцебскі лекар накіраваў у лютым гэтага году. Ён датычыць судовага рашэньня наконт накіраваньня яго на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненьні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.