Аршанская «раёнка» не мае што сказаць чытачам пра дзейнасць дэпутатаў
У апошнія дні верасня прайшло пасяджэнне 8-й сесіі аршанскага райсавета дэпутатаў. У артыкуле, які выйшаў па выніках мерапрыемства ў «Аршанскай газеце», - ні слова канкрэтыкі пра дзейнасць дэпутатаў. Толькі прапагандысцкія фразы і ідэалагічныя шаблоны. Жыхарам рэгіёна так і не стала больш зразумела, чым займаюцца «народныя абраннікі». А тым болей – за што атрымліваюць узнагароды.
На гэтым тыдні на Віцебшчыне прайшлі 10 судоў па «палітычных» адміністрацыйных справах
Гэта статыстычныя звесткі, якія базуюцца на дадзеных з адкрытых крыніц. Але вядома, што шмат якія суды за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце» праходзяць «явачным парадкам» - калі людзей затрымліваюць і судзяць цягам 72 гадзін. Вельмі часта такія працэсы не трапляюць у расклады працы судоў на сайце электроннага судаводства.
За 3,3 мільёны рублёў у Віцебску прадалі будынкі, дзе мясціўся РАУС Кастрычніцкага раёна
Купіць падчас аўкцыёну некалькі будынкаў на вуліцы Суворава выказаў жаданне адзін чалавек. Яго асабістыя дадзеныя не раскрываюцца, вядома толькі, што ён – ураджэнец Віцебска, які цяпер жыве ў Мінску. Не раскрываецца і тое, якія планы мае на комплекс будынкаў у гістарычным цэнтры новы ўладальнік. 2 будынкі з сямі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і адпаведна, павінны быць адрэстаўраваны і перапрафіляваны ў адпаведнасці з ахоўным заканадаўствам.
Міліцыя з усёй вобласці і фільтрацыйныя пункты. Сёння ў Бешанковічах стартуюць абласныя «Дажынкі-2024»
27 верасня сітуацыя ў райцэнтры нагадвае рэжым вайсковага ці надзвычайнага становішча: міліцыю перавялі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Для « каардынавання ўсіх сіл і сродкаў, якія знаходзяцца ў пасёлку», працуе аператыўна-сітуацыйны штаб. Каля галоўнай сцэны створана «рэжымна-абмежавальная зона», а для «зручнасці» мясцовых жыхароў і гасцей «працуюць 5 фільтрацыйных пунктаў». Вось толькі на добраўпарадкаванне Бешанковічаў выдаткавана няшмат.
Глыбоцкі Telegram-канал «Вишнёвая сгущенка» скаціўся да асабістых абразаў на адрас Зміцера Лупача
Мы не будзем цытаваць, што піша Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, пра глыбоцкага незалежнага журналіста, які цяпер жыве ў замежжы. Зазначым толькі, што ананімныя аўтары скаціліся да абразаў на ўзроўні фізічных якасцяў . І гэта ўжо нават не «мова варожасці», а тое, што па беларускім заканадаўстве падлягае пакаранню паводле ч.2 арт. 10.2 КаАП.
«Руководство района знает, что больше всего волнует население», -- сказаў кіраўнік Аршанскага райвыканкама. І паабяцаў фантан
Прызначаны год таму старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз рэгулярна праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. І дзеліцца з работнікамі планамі ўладаў наконт развіцця рэгіёна і добраўпарадкавання горада. Заявы ад яго бываюць вельмі гучныя, а часам нават сенсацыйныя. Аднак кіраўнік раёна заўжды падкрэслівае, «што руководство района знает, что больше всего волнует население, видит, какие проблемы требуют пристального внимания и понимает, как их нужно решать».
Не было нават солі і запалак. Вяскоўцы з Докшыцкага раёна скардзяцца на кепскі асартымент у аўтакрамах.
У некаторых вёсках засталіся адно жыхары сталага ўзросту, якім складана дабірацца да стацыянарных крамаў у сваім або суседнім населеным пункце. Паратункам у такой сітуацыі становіцца аўталаўка – машына з таварамі першай неабходнасці, якая прыязжае па раскладзе і спыняецца ў зручным для вяскоўцаў месцы. Але не ўсё так аптымістычна, як магло б падацца на першы погляд.
У Віцебску абмеркавалі рэалізацыю пагаднення паміж Саветам міністраў Рэспублікі Крым і Віцебскім аблвыканкамам. Якія тут ёсць «падводныя камяні»?
Крытыка па факце паседжання супольнай працоўнай групы Рады міністраў Рэспублікі Крым і Віцебскага аблвыканкама можа быць абгрунтаванай з пункту гледжання міжнароднага права і палітычных рызык для Беларусі. Негатыўныя наступствы такіх крокаў «на збліжэнне» могуць быць як для іміджу Беларусі, так і непасрэдна для яе грамадзян.
Пракуратура прызнала хібы лёзненскай міліцыі: супрацоўнікі парушаюць заканадаўства і правы мясцовых жыхароў
Аналізуючы стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Лёзненскага раёна за першае паўгоддзе 2024 года, пракурор раёна Аляксей Бузікаў адзначыў адназу некалькі накірункаў працы, дзе мясцовая міліцыя выявіла свой непрафесіяналізм. Адбілася гэта і на людзях, якія шукалі ў міліцыянтаў дапамогі.
У некаторых раёнах Віцебшчыны нельга прайсці медагляд па месцы жыхарства
Прыкладам, жыхары пасёлка Багушэўск мусяць ездзіць да асобных спецыялістаў у Сянно, цэнтр раёна. Да гэтага прывяла «аптымізацыя» медычных устаноў вобласці. Некаторыя з іх аб'ядналі, некаторыя перакваліфікавалі, але людзям ад гэтага толькі дадалося праблем.