Кацярына Леў з Наваполацку асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу. Прысуд выносіла суддзя Наваполацкага гарадскога сулу Сняжана Калінічэнка. Белруская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай 17 ліпеня. На два тыдні раней беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем ураджэнца вёскі Ксты Канстанціна Ступнікава. Яму прысудзілі 2 гады пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Міхаіл Зубеня ў судзе Віцебскага раёну.

Апублікавана ў Палітвязьні

Роберт Тампала (Robert Tąpałа) асуджаны да трох гадоў калоніі па двух крымінальных артыкулах - па арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра справу грамадзяніна Польшчы стала вядома чарговага абнаўлення спіса "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Апублікавана ў Палітвязьні

Паводле допіса ў Фэйсбуку ягонай жонкі Яніны, палітзняволенага мінулай ноччу даставілі з гарадзенскай турмы ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі, дзе ён сканаў «пры нявысветленых абставінах». З падрабязнасцяў пакуль вядома толькі тое, што ў бальніцу палітвязень трапіў ужо непрытомным, яму пачалі рабіць аперацыю, падчас якой у пацыента спынілася сэрца. Пра стан здароўя Алеся Пушкіна апошнім часам мала ведалі нават найбліжэйшыя сваякі: лістоў ад яго не было з красавіка. У тых апошніх допісах ён скардзіўся на боль у нырках і згадваў, што дужа хутка страціў каля 20 кг вагі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Беплгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Сёння, 28 чэрвеня, маладой жанчыне з Віцебску спаўняецца 26 гадоў. У гэты дзень Яна атрымала віншаванні з многіх гарадоў свету. А менавіта з Кішынёва, Рыгі, Навасібірску, Бруселя, Белграда, Варшавы, Мілана, Жэневы і інш. Вось што палітзняволенай напісалі суайчыннікі з Санкт-Пецярбургу.

Апублікавана ў Палітвязьні

Віцебскі музыка і арт-менеджар бедзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ягоныя сваякі. Сёлета ў траўні суд Першамайскага раёну Віцебска прызнаў Уладзіміра Булаўскага вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Міхаіл Юрчанка пастанавіў яго пакараць двума гадамі калоніі.

Апублікавана ў Палітвязьні

У Наваполацкай калоніі №1 адбывае тэрмін палітзняволены Андрэй Аляксандраў -- журналіст і медыяменеджар , асуджаны да 14-ці гадоў пазбаўлення волі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. 6 кастрычніка 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці); ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

Апублікавана ў Палітвязьні

Мы, беларускія праваабаронцы, нагадваем, што 21 траўня 2021 года ў ПКТ шклоўскай папраўчай калоніі № 17 загінуў палітвязень Вітольд Ашурак; аб'ектыўнага незалежнага расследавання яго смерці ўладамі не праведзена. Гэта трагічная падзея ў сукупнасці з крымінальнымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў Беларусі па палітычных матывах, далі падставу да таго, каб у першую гадавіну падзеі, 21 траўня 2022 года зноў нагадаць пра больш за 1200 палітвязняў, якія знаходзіліся тады ў няволі, многія з якіх таксама сталі ахвярамі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, абвясціўшы гэты дзень Днём палітвязняў у Беларусі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Праваабарончыя ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага, якая днямі адбылася ў калоніі “Віцьба” Віцебскага раёна. Яны звярнулісь да уладаў з патрабаваннем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях.

Апублікавана ў Палітвязьні

У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася. Летась тэмай Дня палітвязняў была жоўтая бірка — спецыяльная метка ў калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце распавёў Вітольд.

Апублікавана ў Акцыі