Віцебская цэнтральная гарадзкая паліклініка адмовілася заключыць дамову на мэдычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. І гэта можа стацца перашкодай для атрыманьня дазволу на мітынг. Бо наяўнасьць дамоваў на абслугоўваньне — гэта першасная ўмова, рэглямэнтаваная рашэньнем гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Таму кіраўнік абласной структуры руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў вырашыў змусіць мэдыкаў да заключэньня дамовы праз суд.

Апублікавана ў Суд

Галоўны лекар Віцебскага абласнога клінічнага скурна-вэнэралягічнага дыспансэру Віктар Сьпірыдонаў выказаўся супраць высокіх коштаў на прэзерватывы. "Маніторынг коштаў, праведзены нашымі спэцыялістамі падчас рэйдавых прафіляктычных мерапрыемстваў, паказаў, што многія гандлёвыя прадпрыемствы ставяць на прэзэрватывы высокія гандлёвыя надбаўкі, абмяжоўваючы тым самым даступнасьць гэтых вырабаў для спажыўцоў. Пры гэтым варта ўсьведамляць, што ў першую чаргу да спажыўцоў гэтага тавару належыць моладзь, даходы якой ня вельмі высокія ", - адзначыў Віктар Сьпірыдонаў.

Апублікавана ў Рознае

Лекар зь Віцебску Ігар Пастноў, які быў звольнены з ранейшай пасады пэдыятра па скарачэньні, як ён кажа — з-за крытыкі мясцовых уладаў, працаўладкаваўся псыхіятрам: «Пахадзіў я пахадзіў, спачатку прыйшоў зьдзеклівы адказ з абласнога ўпраўленьня аховы здароўя, маўляў, едзьце на раён, зьвярніце на біржу, мы дапаможам вам зь перасяленьнем. Я стаў на чаргу на біржы. Потым мне прыйшло прызначэньне лекарам-псыхіятарам у абласную больніцу. Сёньня першы дзень. Але гэта параноя ўлады. Мяне, лекара з 15-гадовым стажам лекара-пэдыятара, накіравалі працаваць па асноўнай маёй спэцыяльнасьці лекара-псыхіятара. У нас на ўчастках лекараў-пэдыятраў не хапае. А мяне не бяруць, кажуць — няма месцаў. Людзі па два ўчасткі вядуць, школы пустыя».

Апублікавана ў Дзяржава

У судзе Віцебскага раёну працягваецца судовае паседжаньне ў справе пазову актывіста віцебскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова да абласных мэдыкаў: “Гэта працяг маіх патрабаваньняў па прызнаньні палітматываванага ціску на віцебскіх мэдыкаў, які працягваецца з 2010 году. Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і праваабаронцам адмовілі ў допуску ў залю адчыненага судовага паседжаньня. Яны ня мелі магчымасьці весьці аўдыё і відэазапіс”. Паводле слоў Рыжова, судзьдзя Ліпская публічна пагражала Рыжову прыцягненьнем да адказнасьці нібыта за паразытызм.

 

Апублікавана ў Суд

У Віцебску ўрачам забараняюць гаварыць аб праблемах у шпіталях. Калі ўрач зь Віцебску Ігар Пастноў распавёў «Белсату» аб праблемах мясцовай мэдыцыны, улады адрэагавалі амаль імгненна. Праўда, сваю энэргію яны накіравалі не на вырашэньне праблем, а на тое, каб прымусіць доктара замаўчаць.

 

Апублікавана ў Рознае