Віцябчук дамогся адмены ў рэгіёне канцэртаў шансанье-беларусафоба?
Жыхар Віцебску Сяргей Сясіцкі атрымаў адказ з аблвыканкаму на свой нядаўні ліст з патрабаваньнем адмяніць у Віцебскай вобласьці канцэрты шансанье Віктара Каліны. Апошні вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі (называе Рэспубліку Беларусь «беларашкай») і ўдзелам у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне на баку незаконных фармаваньняў сэпаратыстаў.
Гурту Dzieciuki выдалі гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт у Віцебску
«Атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт «Dzieciuki» ў Віцебску! Падрабязнасьці пра выступ пазьней. Сочым за разьвіцьцём падзеяў», – паведаміў у сваім фэйсбуку мясцовы арганізатар канцэртаў Уладзімер Булаўскі.
«Журавы і журавіны» – экалягічны фэст на Віцебшчыне
«Журавы і журавіны» – пяты па ліку экалягічны фэстываль прайшоў у Мёрах. Ён адбыўся ў звычайным фармаце, але сёлета надвор’е не паспрыяла, таму і журавоў арнітолягі налічылі менш, чым звычайна. Да таго ж беларуская мова са сцэны амаль не гучала, акрамя некалькіх песень у выкананьні менскага фольк-гурту «Калі ласка».
У Віцебску АМАП і міліцыя затрымалі каля 30-ці чалавек, якія ехалі на канцэрт
Музыкі зь Менску, якія хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта паведаміў адзін з музыкаў — Павал: «Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Усіх адвялі ў пункт аховы, праверылі дадзеныя. Пасьля гэтага ў суправаджэньні некалькіх міліцыянтаў мы паехалі ў Віцебск.
Ізноў забаранілі канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Цяпер - у Воршы
Выступ знакамітага сьпевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню нараджэньня Ўладзімера Караткевіча і мусіў адбыцца ў музэю пісьменьніка 27 лістапада. Адпаведна, і сьпевы, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, плянаваліся пераважна на тэксты Ўладзімера Сямёнавіча. Але напярэдадні стала вядома, што канцэрту ня будзе.
Валянціна Крук: Ніякіх зьвестак пра нараду ў Полацкім райвыканкаме я не паведамляла
У Полацку разгарэўся скандал, зьвязаны з публікацыяй на нашым сайце інфармацыі пра забаронены ў горадзе канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. У цэнтры скандалу апынулася Валянціна Крук, дырэктар Полацкага цэнтру рамёстваў і нацыянальных культур, у якім мусіў адбыцца канцэрт сьпевака.
У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча
У Полацку забаранілі праводзіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Канцэрт мусіў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзелу ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму Віктарам Палушкіным. Аднак напярэдадні канцэрту ў райвыканкам патэлефанавалі з вобласьці і ладзіць канцэрт забаранілі.