«Апошнімі днямі вакол КДБ адбываецца шмат падазроных падзеяў. Сьмерць палкоўніка Аляксандра Казака, адстаўка Вадзіма Зайцава, цяпер - выбух. Але усё зачынена, пра ўсе гэтыя падзеі інфармацыі мізэр, таму тут могуць быць толькі здагадкі», - сказаў у інтэрвію сайту charter97.org сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), палітвязень Павал Севярынец.

Апублікавана ў Палітвязьні

Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх падазраваных сьледчыя Сьледчага камітэту адпусьцілі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Выбух у Віцебску быў зьвяном у дзіўным ланцугу здарэньняў. 5 лістапада на беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух. 6 лістапада невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў летувіскую амбасаду ў цэнтры Менску. 8 лістапада ў Наваполацку й Віцебску затрымалі двух маладых рабочых, аднаго зь іх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.

Апублікавана ў Затрыманьні

Былы кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, які пасьля сваёй адстаўкі трывала асеў ў Расеі, ня верыць у магчымасьць датычнасьці беларускай апазыцыі да выбуху ля будынку віцебскага КДБ. Як лічыць экспэрт, гэтыя “сыгналы нацыянальнаму лідэру” зыходзяць ад беларускіх сілавікоў.

Апублікавана ў Рознае

“Выбухі ў Віцебску паўтараюцца. У 2005-м годзе ў горадзе таксама была бляшанка, у якую было закладзенае выбуховае прыстасаваньне. Але па выніках экспэртызы высьветлілася, што яно было зроблена прамысловым спосабам. Пра гэта казаў адвакат Станіслаў Абразей яшчэ на судзе”, - распавяла Любоў Кавалёва, маці пакаранага сьмерцю нібыта за тэракты ў Менску і Віцебску Ўладзіслава Кавалёва.

Апублікавана ў Рознае

11 лістапада a 18:48 каля будынку Ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці на вуліцы Савецкай, 18 прагрымеў выбух. Інфармацыя пра гэта распаўсюдзілася ў сацсетках у ноч на 12 лістапада. Раніцай Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі пацьвердзіла гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што затрыманыя 3 чалавекі, а таксама ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 339 КК (хуліганства). У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.

Апублікавана ў Рознае