Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Апублікавана ў Суд

31 мая ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Несцерава, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Суддзя Іна Кохава прызнала Несцярава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2,5 гады з накіраваннем у папраўчаю ўстанову адкрытага тыпу.

Апублікавана ў Суд

28-гадовы Мікіта Палеонак  быў затырманы 16 студзеня ў Віцебску. За кратамі ён знаходзіцца амаль пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт.369 КК). 27 студзеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.

Апублікавана ў Палітвязьні

1 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву за абразу супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. Суд прызнаў Валерыя вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Асуджаны таксама мусіць часткова кампенсаваць пазоў пацярпелага міліцыянта і выплаціць яму 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

У судзе Полацку і Полацкага раёну двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі жыхарку пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. У Наваполацкім гарадскім судзе да 4-х гадоў пазбаўлення волі быў асуджаны жыхар Полацку Міхаіл Лабань. Судовы працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Апублікавана ў Суд

Праваабарончая супольнасць прызнала  палітзняволенымі яшчэ 30 чалавек, сярод якіх жыхар Барані (мястэчка пад Воршай) Арцём Ляшнеўскі і двое жыхароў Воршы – Вячаслаў Лютынскі і Дзмітрый Матусевіч. Ляшнеўскі быў асуджаны за каментар пад фота супрацоўніка ДАІ ў сацсетках, ён адбывае 2,5 гады «хіміі» у папраўчай калоніі №29 у Ваўкавыску.

Апублікавана ў Палітвязьні

26 красавіка суд Аршанскага раёна і горада Оршы вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Антаневічу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Апублікавана ў Суд

Суд Першамайскага раёну Віцебску пакараў жыхарку Крычава Марыну Каласкову абмежаваннем волі на паўтара гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы яе вінаватай паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Міхаіл Юрчанка асудзіў жанчыну за абразу былога начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова. Пацярпелы на паседжанне не зʼявіўся, але пісьмова звярнуўся ў суд з заявай аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў у памеры 1000 рублёў за маральную шкоду. Суд задаволіў матэрыяльныя прэтэнзіі Куляшова.

Апублікавана ў Суд

25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Судовае пасяджэнне узначальваў суддзя Дзмітрый Васюк.

Апублікавана ў Суд

14 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску асудзіў на паўтара года «хіміі» Руслана Чэркаса за каментар пакінуты ў «Аднакласніках» у чэрвені 2020 году на старонцы Вольгі Карач. Суддзя Наталля Карабліна прызнала мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Апублікавана ў Суд