30 верасня ў судзе Полацку і Полацкага раёну вынесены прысуд Алегу Крычкоўскаму, прызнанаму вінаватым паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Уладзімір Бясецкі пастанавіў пакараць мужчыну зняволеннем на паўтара гады, як і прапанавала напярэдадні прадстаўніца полацкай пракуратуры Вольга Коласава. Падсудны цалкам прызнаў сваю віну.

Апублікавана ў Суд

Індывідуальны прадпрымальнік з Быхава Канстанцін Дудзікаў быў затрыманы 16 верасня 2021г. і асуджаны паводле артыкулу аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Спачатку яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), але 18 красавіка 2022 адбыўся яшчэ адзін суд, у выніку якога Канстанціну змянілі рэжым на пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нейкі час ён знаходзіўся ў СІЗА-1, а з 15 траўня 2022 г. быў пераведзены ў наваполацкую ПК № 1.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

У сярэдзіне верасня кірайніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўключыў палітвязня Мікіту Палеонака ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек, большасць з іх палітвязні.

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя Міхаіл Юрчанка суда Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня вынес прысуд у дачыненні да Яўгена Гукава. Мужчына прызнаны вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Апублікавана ў Суд

Наваполацкі суд спыніў крымінальную справу, распачатую супраць мясцовага жыхара паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) – праз тое, што падсудны памёр. Ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але суду не дачакаўся. Тым не менш, суд пастанавіў канфіскаваць ноўтбук памерлага, з якога, паводле версіі абвінавачвання, былі пакінутыя абразлівыя каментары, адрасаваныя чыноўнікам.

Апублікавана ў Суд

У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. Яго судзяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак. Мікіта ўтрымліваецца за кратамі сем месяцаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Такі прысуд вынесла суддзя cуда Полацка і Полацкага раёна Раіса Штуро 13 ліпеня Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і Дэпартамента выканання пакаранняў у межах артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама суд задаволіў патрабаванні чатырох пацярпелых у кампенсацыі маральнай шкоды ў памерах 1 000 рублёў кожнаму.

Апублікавана ў Суд

Аляксандр Вольскі асуджаны за допіс «ВКонтакте» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці) да 3-х гадоў «хіміі». Віктар Уласенка асуджаны да 4-х гадоў калоніі агульнага рэжыму адразу па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.

Апублікавана ў Палітвязьні

Беларус быў затрыманы 28 траўня па абвінавачваннях у абразе Лукашэнкі і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці. Прычынай абвінавачання сталі некалькі каментароў у сацыяльных сетках. З Беларусі ўжо паступіла патрабаванне аб выдачы Андрэя. Ён прабудзе ў СІЗА да 27 лістапада.

Апублікавана ў Суд


У судзе Полацкага раёну і гораду Полацку 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку – цяпер за абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). На момант суду ён ужо быў асуджаны да 3-х гадоў так званай «хатняй хіміі» за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Цяпер суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Андрэю  Патрэбку 4 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Апублікавана ў Суд