У лістападзе Паставы наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Янам Юзафам Каспшыкам. Зь ім былі дырэктар габінэту кіраўніка Ўпраўленьня Яцэк Палянчык, дараднікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзелу Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качынскі.

Апублікавана ў Рознае

Другі па ліку “Бульбафэст” зладзілі шаркоўшчынскія і глыбоцкія грамадзкія актывісты ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёну. Ён праходзіў на тэрыторыі Культурна-асьветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча. У гэтым годзе на яго завіталі ня толькі беларусы, але і госьці з Польшчы і Расеі.

У сярэдзіне траўня, у 15-19 чыслах, з азнаямленчай паездкай Беларусь наведала польская дэлегацыя з Падляскага ваяводзтва на чале з польскім амбасадарам у нашай краіне Конрадам Паўлікам. Візыт на Мёршчыну палякі нанесьлі 18 мая.

Апублікавана ў Дзяржава