Датычныя да карупцыйных злачынстваў «карысталіся даверам у сваіх калектывах»
Гэта словы старшыні Наваполацкага гарвыканкама Ігара Бурмістрава, які праводзіў чарговае пасяджэнне гарадской рады па прафілактыцы карупцыі. Рада існуе, пасяджэнні праводзяцца, а карупцыя так і не знішчана: удзельнікі пасяджэння канстатавалі наяўнасць карупцыйных з'яваў як у мінулым, 2023-м годзе, так і сёлета. Аднак газета «Новополоцк сегодня», распавёўшы пра імпрэзу ў гарвыканкаме, ніякім чынам не канкрэтызуе, колькі карупцыйных злачынстваў зафіксавана, каго суды прызналі вінаватымі, якія спагнанні і пакаранні панеслі гэтыя людзі.
“Прадаць зэканомленае паліва – стымул для кіроўцы”
Навапалачанін скардзіўся ў КДБ на махінацыі ў сферы транспарту. У сваім звароце Андрэй П. адзначыў, што працуе ў Віцебскаблаўтатранс філіял АТП 6 г. Наваполацка кіроўцам аўтобуса з ліпеня 2017 года. А ўжо праз год працы ён сутыкнуўся з тым, што на яго хацелі завесці крымінальную справу за продаж зэканомленага ім дызпаліва. Далей ён распавядае пра схему махінацый і сцвярджае, што такім жа чынам дзейнічаюць усе яго калегі, а гэта значыць прадаюць зэканомленае ім дызельнае паліва. Як падкрэслівае навапалачанін, у іх на працы так рабілі ўсе на момант яго звароту ў КДБ.
Палітвязень Бабарыка правёў шэсць месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі
Папраўчую калонію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбываюць пакаранне каля 150 палітвязняў, у тым ліку экс-банкір і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка. «Радыё Свабода» паразмаўляла з беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калоніі.
У Наваполацкую калонію накіраваны яшчэ адзін палітзняволены
У папраўчай калоніі №1 (Наваполацк) пазбавілі зняволеных магчымасці тэлефанаваць сваім родным і блізкім
Тым самым адміністрацыя наваполацкай калоніі парушыла законнае права зэкаў, на чатыры тэлефонныя званкі ў месяц і адзін відэазванок праз месэнджэр Skype (Viber). Некаторыя вязні не змаглі паразмаўляць са сваякамі ўжо больш за 20 дзён, што перашкаджае асуджаным падтрымліваць сацыяльныя сувязі і перавыхоўвацца.
Прадстаўнікі грамадскасці не знайшлі парушэнняў у калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень Віктар Бабарыка
Чатыры члены Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію № 1», у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў. Пасля завяршэння праверкі калоніі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.
Улады аб'явілі аб спыненні з Латвіяй інвестыцыйнага ўзаемадзеяння
Наваполацкі гарвыканкам афіцыйна паведаміў аб тым, што з 18 кастрычніка 2023 года страціць сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый. Для жыхароў Віцебскай вобласці гэта дрэнная навіна, бо колькасць інвестараў і якасць інвестыцый у рэгіянальную эканоміку ў значнай меры зменшыцца.
За краты кінулі жонку палітвязня Ігара Лосіка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 г., а ў снежні 2021 г. яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы») да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёлета 18 кастрычніка ў Менску была затрымана ягоная жонка Дар’я. Праз трое сутак яна не выйшла на волю.
Двух супрацоўнікаў «Нафтана» і прафсаюзнага актывіста закінулі на «суткі»
У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.
Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Рашэнне пра гэта прынята МУС 16 чэрвеня 2022г. У ім гаворыцца, што абодва тэлеграм-каналы аб’ядноўваюць «групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць». Цяпер Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» уключаны ў афіцыйны Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.