10 лістапада ў Аршанскім судзе судзьдзя Іна Кохава пакарала сябра партыі БНФ Віталя Паўлава штрафам у памеры дзьвюх базавых велічыняў за «нецэнзурную лаянку» на выбарчым участку падчас сёлетняй парлямэнцкай кампаніі. Паводзіны апазыцыйнага актывіста былі кваліфікаваныя, як адміністрацыйнае правапарушэньне паводле артыкулу 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

Суд над Віталём Паўлавым, актывістам партыі БНФ, распачаўся 12 кастрычніка. Спадара Паўлава абвінавачваюць у дробным хуліганстве паводле падзеяў 11 верасьня, асноўнага дня галасаваньня ў часе мінулай выбарчай кампаніі, калі ён прысутнічаў на выбарчым участку ў якасьці назіральніка.

Апублікавана ў Суд