У Білеве пад абяцанае будаўніцтва школы зьнішчаюць «зялёны куток»
Насельнікі віцебскага мікрараёну «Білева-3» незадаволеныя: апошнімі днямі ў квартале №5 будаўнічая тэхніка засыпае прыродны вадаём.
У Білеве працягваюць пераносіць даты будаўніцтва дзіцячага садку і школы
Віцебскі гарсавет ужо некалькі гадоў запар працягвае пераносіць тэрміны будаўніцтва дзіцячага садку і школы ў мікрараёне Білева-2. Цяпер будаўніцтва садка заплянаванае на трэці квартал бягучага году, школы на 1 020 вучняў – на чацьвёрты.
Актывісту «Справядлівага сьвету» пагражае штраф да 30-ці базавых
Стваральнік найпрыгажэйшага ў Віцебску аздабленьня пад'езду Вадзім Кузьмін павінен уласнымі рукамі зьнішчыць плён сваёй працы. Зрабіць гэта ад яго патрабуюць пажарнікі.
Віцебскія актывісты дамагліся стварэньня офіса дзіцячых лекараў
Пэдыятрычная амбуляторыя лекараў агульнай практыкі зьявіцца ў мікрараёне Білева. Перамогай віцебскіх актывістаў называе гэты факт каардынатарка ініцыятывы “За якасную мэдыцыну для ўсіх” Тацяна Севярынец.
Тацяна Севярынец: Жаданьня дапамагаць людзям я не згублю ніколі
Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Тацяна Севярынец удзень 26 жніўня правяла пікет у мікрараёне Білева. Падчас пікету яна спалучыла агітацыйныя задачы з элемэнтамі дзіцячага мастацкага пленэру пад назвай «У Білеве няма. А я мару...»: білеўскія дзеці малявалі свае мары. А ўвечары ў актавай залі школы №46 адбылася сустрэча з выбаршчыкамі.
У Білеве дзеці гуляюць на сьметніку, які ўтварыўся ў двары іх дамоў
Жыхары двух дамоў у мікрараёне Білева абураныя тым, што ўжо некалькі тыдняў не прыбіраецца сьмецьце ў іх двары. Ля сьмецьцевых кантэйнераў паміж дамамі №3 на вуліцы Баграмяна і №103 на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску сабралася вялікая колькасьць сьмецьця. Яго разносіць ветрам па навакольных тэрыторыях.
У Білеве зграя сабак напала на маленькага хлопчыка
У Віцебску ў мікрараёне Білева на прыпынку СШ 46 зграя бадзяжных сабак напала на хлопчыка гадоў 5-6, які з мамай падыходзіў да маршруткі. Сабак адагналі, хлопчык не пацярпеў, але моцна спалохаўся.
У Білеве жыхары «ваююць» са старшынём таварыства ўласьнікаў
Ужо якую зіму віцебчукі, якія пражываюць па адрасе вул. Багатырова, 20, ня могуць пахваліцца цёплымі батарэямі ў кватэрах і добрым асьвятленьнем у ліфце дому. Пра тое, што праблема з батарэямі, як высьветлілася, ужо даўняя, паведаміла журналісту выданьня «Витебский курьер» Вольга, якая зьяўляецца чальцом таварыства ўласьнікаў «Амалія».
Прыхільнікі “Народнага кантролю” перадалі 85 подпісаў у Віцебскую спэцаўтабазу
Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева Віцебску ўдзельнікі кампаніі “Народны кантроль” пачулі ад жыхароў шмат скаргаў на жыцьцё ў новабудоўлях. Адна з праблемаў – наяўнасьць вялікай колькасьці бадзяжных сабак. Яны зьбіваюцца ў вялікія зграі, вольна бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, асабліва небясьпечныя яны для дзяцей. Занепакоеныя людзі распавядалі пра выпадкі, калі сабакі паводзіліся вельмі агрэсіўна і накідваліся на дзяцей пры дарослых.
Віцебскі гарвыканкам правёў сустрэчу з зацікаўленымі бакамі без зацікаўленых бакоў
Прыхільнікі стварэньня партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт “фармальнага і недабрасумленнага выкананьня віцебскімі ўладамі даручэньня Міністэрства аб правядзеньні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі наконт пытаньня будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г.”.