З пачатку 2023 года ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці была арганізаваная прапагандысцкая істэрыка з нагоды стварэння наменклатурнай, па сутнасці, палітычнай партыі «Белая Русь». Гэтую кампанію праводзіў у жыццё цвёрдай бюракратычнай рукой кіраўнік абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь" і па сумяшчальніцтве старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Аднак насельніцтва вобласці паставіліся індыферэнтна да чарговага праекту ўладаў змяніць пратэстныя настрой грамадства шляхам стварэння масавай пра-рэжымнай партыі. Такі вынік можна лічыць рэпутацыйнай паразай Уладзіміра Цярэнцьева і паставіць, хутчэй за ўсяго, крыж на яго далейшай палітычнай кар'еры.

Апублікавана ў Акцыі

Пытанні развіцця партыйнага праўладнага руху і работу грамадскіх арганізацый абмеркавалі ў Віцебску на пасяджэнні так званай Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый вобласці.

Апублікавана ў Дзяржава

Так ахарактарызаваў працэс заснавання партыі «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і кіраўнік абласной структуры аднайменнай грамадскай арганізацыі, якая цяпер трансфармуецца ў палітычную супольнасць.Зараз у Віцебскай вобласці праводзяць устаноўчыя сходы па вылучэнні дэлегатаў на агульнарэспубліканскі сход у Менску, які адбудзецца 18 сакавіка дзеля заснавання «Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь».

Апублікавана ў Дзяржава

Полацкі райвыканкам абвясціў аб стварэнні першай у Беларусі «Прыёмнай грамадскай супольнасці». Але наіўна было б меркаваць, што грамадскую супольнасць увасобяць прадстаўнікі простага народу, шэраговыя палачане. Прыём будуць праводзіць прадстаўнікі пяці праўладных грамадскіх утварэнняў: Федэрацыі прафсаюзаў, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Беларускага саюзу жанчын. Асобнае пытанне – каго чакаюць на такіх прыёмах і з якой мэтай?

Апублікавана ў Акцыі

Бетонны бюст вырабу 1969г. з’явіцца каля паліклінікі №4, якая носіць імя Леніна. Калісьці падобны артаб’ект тут ужо быў, але ўночы з 4 на 5 жніўня 1994-га году яго пашкодзілі невядомыя асобы. Аднаўляць бюст не сталі, бо ідэі правадыра сусветнага пралетарыяту, дый памяць пра яго самога ўжо не ўяўляліся абсалютнымі каштоўнасцямі на мяжы ХХ і ХXІ стагоддзяў. І вось больш як праз 25 гадоў мясцовыя ўлады вырашылі, што Ленін каля паліклінікі ягонага імя проста неабходны. Меркаваннямі гараджан, як і зазвычай, улады не пацікавіліся.

Апублікавана ў Акцыі

14 мая ў актавай зале ВДУ імя П. М. Машэрава прайшла IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". 300 дэлегатаў ад 26 арганізацыйных структур падвялі вынікі зробленага за 2017-2022 гады, падзяліліся вопытам і звярсталі планы на будучыню. Наступныя 5 гадоў кіраваць гэтай дзяржаўнай грамадскай арганізацыяй працягне старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. 

Апублікавана ў Акцыі

Аршанская раённая камісія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня 15 сьнежня правяла сваё апошняе паседжаньне па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў.

Апублікавана ў Выбары

Тамара Рыжова просіць Камітэт ААН па правох чалавека разгледзець зварот у тэрміновым парадку. Бо, як яна сьцьвярджае, існуе рэальная пагроза для жыцьця і здароўя яе сына, які знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі, а ўсе прававыя магчымасьці абскарджаньня судовага рашэньня па крымінальнай справе ўнутры краіны вычарпаныя.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Паводле інфармацыі грамадзкага актывіста Ігара Пастнова, на выязным паседжаньні суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Сяргей Рыжоў быў асуджаны на тры гады турмы. Да гэтага вязень адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі строгага рэжыму.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Відавочнае памкненьне прадставіць чытачам  аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і зьявы, зьвязаныя зь дзейнасьцю ў горадзе прадстаўнікоў апазыцыйных  партыяў і рухаў.

Апублікавана ў Выбары