Віцебскі электрык прымусіў наймальніка пайсьці на міравую
Вяртаньне часткі прэміяў, кампэнсацыя адной зарплаты і зьмена фармулёўкі прычыны звальненьня ў працоўнай – вынік міравога пагадненьня паміж работнікам і наймальнікам – культурна-гістарычным комплексам «Залатое кальцо гораду Віцебску "Дзьвіна"».
Праваабаронцу Паўла Левінава адвезьлі ў шпіталь з турэмнага ізалятару
Сталася так, што ў дзень, калі Паўла Левінава хацелі адправіць ў ізалятар часовага ўтрыманьня, там дзяжурылі тыя самыя супрацоўнікі, што і 26 сакавіка. Распавёў брат Паўла, Андрэй Левінаў: «Брата прывезьлі ў ІЧУ, ён паказаў накіраваньне на шпіталізацыю, і дзяжурныя супрацоўнікі адмовіліся браць на сябе адказнасьць за ягонае здароўе. Выклікалі хуткую дапамогу, і каля 1-й ночы Паўла адвезьлі ў шпіталь — дарэчы, у той самы, куды ён трапіў паўтара месяца таму. Паклалі ў кардыялягічнае аддзяленьне».
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Паўла Левінава
Скаргу Паўла Левінава на пастанову судзьдзі Кастрычніцкага суду Іны Грабоўскай ад 17 красавіка разглядала судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова. Згодна з рашэньнем суду ніжэйшай інстанцыі, праваабаронца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці на падставе часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП за ўдзел у масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка ды пакараны 15-цю суткамі арышту.
Прафсаюз РЭП абараніў інтарэсы экс-работніц «Марко»
Пасьля інвэнтарызацыі з працаўніц буфэту віцебскага ТАА «Марко» запатрабавалі выплаціць нястачу ў памеры 12 000 рублёў. У выніку справа дайшла да суду, які вынес сваё рашэньне 6 лютага.