Падлеткам з Глыбокага далі ў рукі аўтаматы Калашнікава і вучылі штурмаваць акопы і памяшканні
Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны», які прыпісаны да вайсковай часці 5524, якая абслугоўвае глыбоцкую турму, удзельнічалі ў ваенна-палявых зборах. Пра гэта піша сайт мясцовай раёнкі «Веснік Глыбоччыны». На гэты раз падлеткі ўдасканальвалі свае навыкі па розных кірунках на базе вайсковай часці 5530.
Дэпутаты Віцебскага аблсавета ўзнагародзілі прэміямі таленавітую моладзь
На пазачарговай сесіі абласнога Савета было вырашана ўзнагародзіць прэміямі 10 навучэнцаў рэгіянальных "Дзіцячых школ мастацтваў" і 6 навучэнцаў каледжаў. На гэта дэпутатамі было выдзелена 6000 і 4800 рублёў адпаведна. Трэба адзначыць, што ў 57 дзіцячых школах мастацтваў Віцебскай вобласці вучыцца больш за 15 тысяч чалавек, г.зн. прэміраванымі будзе каля 0,1% ад усіх навучэнцаў.
Да 40 гадоў павялічаны ўзроставай цэнз і да 20 гадоў - цэнз аселасці
Бібліятэкары Шаркаўшчыны расказвалі школьнікам 10-11 класаў аб новаўвядзеннях у Выбарчы кодэкс Беларусі.
Настаўніца з Докшыцаў сцвярджае, што цікавасць да Леніна ў сучаснай моладзі расце
Докшыцкая раёнка “Родныя вытокі” размясціла выказванні настаўніцы гісторыі СШ № 2 г. Докшыцы Алы Хацяновіч. Паводле настаўніцы, Ленін — гэта яркая, супярэчлівая, і, без сумневаў, выбітная гістарычная фігура.
З Браслаўскага раёна з’язджае моладзь. Гэтым занепакоіліся ўлады
Пастаўскія падлеткі ўдзельнічалі ў ваенна-гістарычных зборах у Расеі “Барадзіно-2023”
Яны сфатаграфаваліся на фоне партрэта Сталіна, а іх настаўнік гісторыі Аляксандр Кузняцоў кажа, што рады за падлеткаў, якія акунуліся ў паўармейскі асяродак і зразумелі, што такое будні салдата.
Падлеткаў з Полаччыны на 10 дзён «забралі ў войска». Дзеля выхавання патрыятызму
Выхаванцы вайскова -патрыятычных клубаў «Сокал»( Наваполацк) і «Рубеж» (Полацк) 10 дзён правялі ў адмысловым летніку на базе в/ч 5530. І гэта былі «умовы, максімальна набліжаныя да вайсковай службы», піша наваполацкая «Новая газета», называючы падлеткаў «юнымі патрыётамі». Выданне культывую папулярную сёння ідэалагічную падмену паняццяў: за «патрыятызм» выдаецца ўдзел у занятках па абыходжанні са зброяй і фізічнай падрыхтоўцы. Хаця да сапраўднай любові да Радзімы ўсё гэта мае вельмі ўскоснае дачыненне.
Райвыканкамы публікуюць справаздачы пра патрыятычнае выхаванне моладзі. І лічаць, што дасягнулі поспеху
Прыкладам, у Мёрскім раёне прэтэнзіі ёсць толькі да дзіцячай школы мастацтваў: маўляў, нягледзячы на падрыхтоўку пераможцаў у музычных і мастацкіх конкурсах, педагогі недастаткова актыўна выкарыстоўваюць анлайн-тэхналогіі. Спрабаваць зразумець, як гэта ўплывае на ўласна навучальны працэс і на рашэнне пастаўленай задачы - папулярызаваць беларускае нацыянальнае майстэрства, захоўваць і развіваць культурную спадчыну, проста не выпадае. Справаздача начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мёрскага райвыканкаму Аляксандра Тронькіна нагадвае выступ адказнага работніка на сходзе КПСС у самыя застойныя савецкія часы. Тады таксама найважнейшай была колькасць ідэалагічна і палітычна «правільных» мерапрыемстваў, а ці давалі яны станоўчыя вынікі, нікога не цікавіла.
Зарапартаваліся. Гарадоцкая газета пераблытала акцябратаў з піянерамі
Імкнучыся асвятляць усе ідэалагічныя мерапрыемствы ў рэгіёне, газета «Гарадоцкі веснік» паведаміла, што ў райцэнтры школьнікаў урачыста прымалі ў акцябраты. Але адбылося гэта ў так званы Дзень піянерскага сяброўства 19 траўня ( у СССР гэтая каляндарная дата лічылася «Днём піянерыі»). І як вынікае з фотарэпартажу, школьнікам у гэты дзень урачыста павязвалі чырвона-зялёныя гальштукі. Між тым «акцябрацкім» сімвалам лічыцца адмысловы значок, які выдаецца вучням пачатковых класаў.
Губернатар Пскоўскай вобласці заявіў аб рэзкім павелічэнні колькасці мерапрыемстваў з удзелам беларускай моладзі
Паводле інфармацыі губернатара Пскоўскай вобласці РФ Міхаіла Ведэрнікава ў 2023 годзе стала больш спроб уцягвання беларускай моладзі ў арбіту расійскіх грамадска-палітычных працэсаў. За 4 месяцы колькасць праведзеных мерапрыемстваў толькі ў Пскове з удзелам маладых беларусаў і беларусак павялічылася ў 2 разы, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта губернатар расказаў пад час двухдзёнага IV Форума маладзёжных выбарчых камісій, у якім прынялі ўдзел беларускія студэнты, у іх ліку і студэнты віцебскіх ВНУ.