Зваршчыку – выплаты, начальніку – штраф
Наймальнік заплаціў штраф, работнік атрымаў кампэнсацыю ў памеры трохмесячнага заробку. Такі вынік адмовы ў датэрміновым скасаваньні кантракту зваршчыку з Наваполацку. Іван Чыховіч прапрацаваў на будаўніцтве Астравецкай АЭС менш за год. Больш як паўгода яму не выдавалі спэцвопратку і сродкі індывідуальнай абароны.
Былая работніца «Шкловалакна» спрабуе праз суд дамагчыся кампэнсацыі за страту здароўя
Пазоўную заяву Алены Палаўчэні наконт выплаты кампэнсацыі за атрыманае прафзахворваньне на ААТ «Полацак-Шкловалакно» суд гораду Полацку пачаў разглядаць тры месяцы таму. 5 ліпеня было прынятае чарговае рашэньне пра прыпыненьне працэсу: жанчыне прапанавана нанова прайсьці мэдычны агляд. Працаўніца зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне, вынесенае судзьдзёй Ірынай Даротка.
Суд не задаволіў пазоў Антаніны Піванос
17 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску завяршылася разьбіральніцтва па справе з цалкам прадказальным вынікам. Мяркуйце самі: звычайная пэнсіянэрка падала пазоў на кампэнсацыю калісьці канфіскаванай у яе вышыўкі. Але гэтая простая справа звычайнай віцебскай пэнсіянэркі можа мець для Беларусі ня толькі палітычны, але і велізарны эканамічны эфэкт. Бо за сьпіной у пэнсіянэркі стаіць ня толькі праўда, але і Камітэт па правох чалавека ААН.
Віцебская актывістка дамагаецца выкананьня рашэньня Камітэту па правох чалавека праз суд
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося папярэдняе судовае паседжаньне па грамадзянскім пазове Антаніны Піванос супраць галоўнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці. Актывістка патрабуе, каб, у адпаведнасьці з рашэньнем КПЧ ААН, ёй выплацілі грашовую кампэнсацыю маёмасьці, якая была канфіскаваная ў яе 25 сакавіка 2008 году, а таксама вярнулі суму штрафу, якім яе пакаралі незаконна.