• Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328”

    Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328”

  • Віцебскі гарвыканкам: Будаўніцтва помніка княгіні Вользе плянуецца за кошт пазабюджэтных сродкаў

    Віцебскі гарвыканкам: Будаўніцтва помніка княгіні Вользе плянуецца за кошт пазабюджэтных сродкаў

  • Актывісты ініцыятывы “Хайсы” атрымалі адмову ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня

    Актывісты ініцыятывы “Хайсы” атрымалі адмову ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня

  • Жыхары Білева і Тулава выступілі супраць будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу пад Віцебскам

    Жыхары Білева і Тулава выступілі супраць будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу пад Віцебскам

Віцебскія актывісты атрымалі адказ з гарвыканкаму на электронны зварот, у якім выказалі сумневы наконт мэтазгоднасьці ўсталяваньня ў горадзе помніка княгіні Вользе. Асноўныя аргумэнты грамадзян: праект вымагае вялізных выдаткаў, да таго ж галоўная роля княгіні Вольгі ў заснаваньні Віцебску аспрэчваецца гісторыкамі.

Апублікавана ў Дзяржава

Грамадзяне накіравалі калектыўны зварот у аблвыканкам, Віцебскі райвыканкам, а таксама на адрас упраўленьня капітальнага будаўніцтва. Галоўны аргумэнт: сьмецьцесартавальны завод, які плянуюць пабудаваць на тэрыторыі палігону ў Агародніках, будзе шкодзіць здароўю людзей.

Апублікавана ў Экалёгія

Клапы, каты, птушкі, смурод і антысанітарыя. У Глыбокім жыхары дому 129Б на вуліцы Леніна скардзяцца на гарадзкія службы. Побач зь імі, літаральна за пяцьдзясят мэтраў, стаяць больш за дзесяць кантэйнэраў са сьмецьцем.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Чатыром сем'ям, якія жылі ў напаўразбураным будынку № 37 на вуліцы Эўфрасіньні Полацкай у Полацку, выдзелілі кватэры ў іншых дамох гораду. Навіну паведамілі самі жыхары, усьцешаныя шчасным зыходам справы.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Дэпутата Мікалая Качаноўскага прыцягнулі да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасьці за несвоечасовы адказ на зварот выбаршчыка. Качаноўскі зьяўляецца былым дырэктарам ААТ «Полацак-Шкловалакно». Пасьля звальненьня ён працягвае выконваць абавязкі дэпутата двух саветаў: Полацкага раённага і Віцебскага абласнога.

Апублікавана ў Рознае

Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў незадаволены працай мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян. Пра гэта кіраўнік вобласьці заявіў 14 траўня па выніках наўпроставай лініі з жыхарамі рэгіёну.

Апублікавана ў Дзяржава

Старшы памочнік пракурора Віцебскага раёну Аляксей Багдасаран распавёў пра новаўвядзеньні ў працы са зваротамі грамадзян у сувязі з набыцьцём моцы зьменаў і дапаўненьняў у Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 лiпеня 2011 г. №300-З.

Апублікавана ў Дзяржава

Першы намесьнік Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валер Калінковіч адмовіўся разглядаць зварот віцебскага доктара Ігара Пастнова з-за таго, што ў звароце, на думку судзьдзі, прысутнічаюць абразьлівыя словы і выразы.

Апублікавана ў Суд

Больш за 50 службовых асоб Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за неналежную працу са зваротамі грамадзян, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын.

Апублікавана ў Дзяржава

Як паведамляе абласная пракуратура, у I квартале гэтага году ў органы пракуратуры Віцебскай вобласьці паступіла 1.938 зваротаў, зь якіх непасрэдна пракурорамі разгледжаныя 1.192 заявы, пры гэтым задаволеныя — 138, або 11,6%. 

Апублікавана ў Дзяржава
Старонка 1 з 3