Віцябляіна Дзмітрыя Загалаўца асудзілі па чатырох «палітычных» артыкулах на тры з паловай гады
40-гадовага жыхара Віцебска прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Суд над ім праходзіў у Віцебскім абласным судзе, 31-га жніўня суддзя Аляксандр Абашын пастанавіў пакараць Дзмітрыя Загалаўца трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі агульнага рэжыму.
Паўтара гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіў глыбоцкі суд фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку
Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара судзіў у Глыбокім два дні 13-14 верасня суддзя Андрэй Тарасевіч. Ён вядомы сваімі палітычнымі прысудамі, яго імя ўнесенае ў санкцыйныя спісы.
Стала вядомая дата суда над глыбоцкім фітнес-трэнерам і бодзібілдарам Аляксандрам Шарабайкам
Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара пачнуць судзіць на наступным тыдні, 13 верасня. Суд адбудзецца ў яго родным горадзе - Глыбокім.
64-гадовую жыхарку Шуміліншчыны будуць судзіць па двух палітычных крымінальных артыкулах
Зою Баранаву вінавацяць паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь) і паводе арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Факты абразаў сілавікі знайшлі, вывучаючы старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках. Суд над жанчынай адбудзецца 29 жніўня ў Шумілінскім райсудзе, яе справу даручана разглядаць суддзі Алене Сініцкай.
Палітвязню змянілі прысуд. Два гады калоніі замест двух гадоў “хатняй хіміі”
У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэсту пракурора.
Улады за абразу Лукашэнкі палітвязня асудзілі на два гады калоніі
У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязнем прызнаны віцяблянін Зміцер Загалавец
Паводле інфармацыі, атрыманай з праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час 40-гадовы мужчына ў сацыяльных сетках «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі». Палітвязень, з 20 студзеня 2023 года, знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары.
У віцебскай калоніі «Віцьба-3» памёр палітзняволены блогер Мікалай Клімовіч
Палітвязень меў інваліднасць II групы па сэрцы. 61-гадовага блогера затрымалі сёлета 28 лютага ў Пінску - адразу пасля судовага пасяджэння, дзе яму прысудзілі 1 год калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі - за сатырычны малюнак, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы. Клімовіча прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
На Аляксандра Шарабайку завялі крымінальную справу, але следчыя дзеянні з ім яшчэ не праводзілі
Глыбоцкага фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім разам з жонкай Аленай. Затрымліваў Аляксандра Полацкі АМАП сумесна з глыбоцкай міліцыяй і невядомымі людзьмі ў цывільным адзенні, якія не прадставіліся.
За абразу Лукашэнкі глыбоцкі спартсмен змешчаны ў абласное СІЗА
Затрыманаму ў Глыбокім бодзібілдару Аляксандру Шарабайка следчыя інкрымінуюць крымінальнае злачынства згодна арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ) Крымінальнага кодэкса РБ. Да гэтага, 13 сакавіка, Аляксандр быў арыштаваны судом да адміністратыўнага арышта на 10 сутак.