Па інфармацыі праваабаронцаў, 26-гадовага мінчука Дзмітрыя Кубарава з 5 жніўня змясілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў. У наваполацкай ПК №1 ён адбывае пакаранне, прысуджанае паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў). Хлопец асуджаны да 8-мі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прычым яго судзілі па «палітычных» справах двойчы.

Апублікавана ў Палітвязьні

Барыс Элькін, затрыманы 1-га жніўня жыхар Віцебску, падаў скаргу на супроць праўныя дзеянні – ён лічыць, што яго затрымалі незаконна. Скаргу разбіраў асабіста старшыня Першамайскага райсуду Андрэй Андрушэнка, і разбор адбываўся на закрытым пасяджэнні. Праваабаронцы мяркуюць, што акалічнасці справы, распачатай супраць Барыса Элькіна, таксама будуць максімальна засакрэчаны, і не выключаюць, што яе распачалі паводле «пратэстнага» артыкула 293 (ч.1) Крымінальнага Кодэксу – «арганізацыя масавых беспарадкаў».

Апублікавана ў Дзяржава

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў. 

Апублікавана ў Суд

17 верасня, у дзень так званага «народнага адзінства», суд Першамайскага раёну Віцебску вынес жыхару абласнога цэнтру Сяргею Думаве ці не самы жорсткі за апошнія часы «палітычны» прысуд – 9 гадоў і 15 сутак калоніі ўзмоцненага рэжыму. «Ні за што! Ніякіх доказаў не было пададзена», – заявіла адразу пасля абвяшчэння прысуду маці Сяргея Думавы Алена. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але маці дазволілі папрысутнічаць на пасяджэннях.

Апублікавана ў Суд

27 жніўня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу асуджаных Магілёўскім абласным судом паводле артыкулу 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў») Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Дзмітрыя Казлова і Ірыны Шчаснай. Як стала вядома, Вярхоўны суд пакінуў рашэнне абласнога суду без зменаў, а скаргу асуджаных без задавальнення.

Апублікавана ў Суд

13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам. Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў) Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць у падрыхтоўцы да злачынства (ч. 1 арт. 13 КК), у навучанні для ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.3 арт. 293 КК), у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці ( арт. 341 КК).

Апублікавана ў Суд

Пра затрыманне 35-гадовага жыхара Наваполацку паведамілі ва ўпраўленні ГУБАЗіК у Віцебскай вобласці. Паводле ведамства, мужчына браў удзел у масавых беспарадках у Наваполацку ў жніўні 2020 году. У дачыненні яго заведзеная крымінальная справа. Паведамляецца, што навапалачанін дае прызнальныя паказанні.

Апублікавана ў Затрыманьні