Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 18 верасьня распачаў выканаўчае справаводзтва ў дачыненьні віцябляніна Міколы Качурца, каб спагнаць зь яго адміністрацыйны штраф у памеры 24,50 рублёў на карысьць УУС Менскага аблвыканкаму. Копію пастановы аб распачынаньні выканаўчага справаводзтва Мікола Качурэц атрымаў толькі 2 кастрычніка.

Віцяблянін Мікола Качурэц 6 ліпеня ўзяў удзел у Курапацкай вахце, а таксама ва ўсталяваньні крыжоў каля рэстарацыі “Поедем поедим”. Пакуль што вядома пра адзін пратакол, які склалі на яго супрацоўнікі ДАІ за парушэньне правілаў дарожнага руху (арт. 18.23. ч.1. КаАП РБ). Чакаецца суд.