• З пачуцьцем падманутасьці. Віцебскія беспрацоўныя – пра гарадзкія “кірмашы вакансій”

    З пачуцьцем падманутасьці. Віцебскія беспрацоўныя – пра гарадзкія “кірмашы вакансій”

  • Кастрычніцкі суд Віцебска спыніў адміністрацыйную справу супраць доктара Пастнова

    Кастрычніцкі суд Віцебска спыніў адміністрацыйную справу супраць доктара Пастнова

  • Без апахмелкі… У Віцебску прэзэнтавалі кнігу пра беларускі алькаголь

    Без апахмелкі… У Віцебску прэзэнтавалі кнігу пра беларускі алькаголь

  • Полацак: Прафсаюзу забаранілі пікет. Лідэры прафсаюзу абскардзяць забарону

    Полацак: Прафсаюзу забаранілі пікет. Лідэры прафсаюзу абскардзяць забарону

У суботу, 10 чэрвеня, у Віцебску прайшла аднадзённая канфэрэнцыя «Леў Сапега – чалавек трэцяга тысячагодзьдзя».

Цягам двух дзён, 27 і 28 траўня, у «Эўрапейскім клюбе» народныя майстры, краязнаўцы, грамадзкія дзеячы прэзэнтавалі свае набыткі ўдзельнікам і гасьцям мерапрыемства. Канфэрэнцыя пад назвай «Гістарычныя традыцыі Віцебскай вобласьці. Патэнцыял для разьвіцьця» адбылася дзякуючы ініцыятыве Віцебскага грамадзкага аб’яднаньня «Самакіраваньне і грамадзтва».

Апублікавана ў Культурныя правы

Нягледзячы на тое, што адвакатка Марына Гарбачова спрабавала аспрэчыць у судзе вышэйшай інстанцыі рашэньне судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Сяргея Будрэвіча, які пакараў віцебскага актывіста 12-цю суткамі арышту за сьвяткаваньне Дня Волі, спадару Жаляпаву давялося адседзець увесь прызначаны яму тэрмін.

У панядзелак, 27 сакавіка, у Віцебску прайшлі судовыя працэсы над людзьмі, якія былі затрыманыя напярэдадні, 25 і 26 сакавіка, падчас масавых акцыяў, што праходзілі ў горадзе.

Нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады Віцебску забаранілі мітынгі ды шэсьце 25 сакавіка, апоўдні больш за сотню грамадзянаў выйшлі на плошчу Перамогі. Пасьля людзі прайшлі калёнай да помніку князю Альгерду, памятнай дошкі Васілю Быкаву і манумэнта Ўладзімеру Караткевічу, ушанаваўшы кветкамі гэтых знакавых асобаў беларускай нацыянальнай гісторыі.

Апублікавана ў Акцыі

Віцебскія актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Рух “За свабоду”» абмеркавалі лютаўскія акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3, якія адбыліся ў краіне і горадзе, і вызначылі сваё стаўленьне да агульнай палітычнай сытуацыі і фармату ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі.

Апублікавана ў Акцыі

У Кастрычніцкім раённым судзе гораду Віцебску 14 сьнежня слухалася справа Жаляпава Хрыстафора Савельевіча, мясцовага актывіста руху «За свабоду» і сябра партыі БНФ. Яго абвінавачвалі паводле часткі 1 артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу ў тым, што ён нібыта арганізаваў несанкцыянаваны пікет і хадзіў зь бел-чырвона-белым сьцягам каля помніка Караткевічу, чым выказваў свае грамадзка-палітычныя погляды і інтарэсы.

Апублікавана ў Суд

Жыхары Віцебску ўсклалі кветкі да помніку Караткевічу. 86-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка – дата, вядома, не юбілейная, але ад таго ня менш значная, як і асоба творцы. Мерапрыемства было амаль спантанным. Каля надзвычай ўдалага помніку скульптара Івана Казака сабралася толькі крыху больш за 20 чалавек, якія не забыліся на дзень народзінаў знакамітага земляка.

Апублікавана ў Культурныя правы

8 кастрычніка ў Віцебску ў «Эўрапейскім доме» прайшлі адразу дзьве канфэрэнцыі руху «За свабоду». Спачатку рухаўцы ўсходняй часткі Віцебшчыны абралі сваіх дэлегатаў на рэспубліканскую канфэрэнцыю, а пасьля на абласной канфэрэнцыі прадстаўнікі з рэгіёнаў вызначыліся з новым каардынатарам ўсёй вобласьці.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Помнік у гонар паўстанцаў 1863 году ў вёсцы Пагосьцішча Лёзьненскага раёну зьявіўся з ініцыятывы мясцовай настаўніцы Алены Грачышнікавай ў 2006 годзе. Але апякуюцца ім пераважна аршанцы, і нездарма: бо помнік пастаўлены ў гонар апошняга бою паўстанцаў менавіта Аршанскага атраду. Той бой адбыўся 26 красавіка 1863 году. Ужо трэці год аршанцы прыяжджаюць сюды 28 жніўня – у дзень расстрэлу камандзіра атраду Ігната Будзіловіча.

Апублікавана ў Акцыі
Старонка 1 з 5