У псыхушку пад прымусам. Віцябляне паскардзіліся ў пракуратуру на дзеяньні сьледчай і міліцыі
Жыхары Віцебску Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард і Ігар Пастноў накіравалі скаргі ў абласную пракуратуру на незаконныя дзеяньні сьледчай УСК па Віцебскай вобласьці Людмілы Руткоўскай, якая на падставе правядзеньня працэсуальных дзеяньняў 27 верасьня пад прымусам даставіла віцяблян у Рэспубліканскі цэнтар псыхіятрыі.
Начальніку УСК па Віцебскай вобласьці прысвоенае званьне генэрал-маёра
Спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі прысвоенае начальніку ўпраўленьня сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 сакавіка.
За 5 гадоў Сьледчы камітэт у Віцебскай вобласьці расьсьледаваў больш за 31 тысячу крымінальных спраў
7 верасьня ў залі Віцебскай абласной філярмоніі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі зь пяцігадовым юбілеем, які 12 верасьня адзначае Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Начальнік Сьледчага камітэту Віцебшчыны распавёў пра працу яго ведамства
«Сьледчымі Віцебшчыны скончана 3516 крымінальных спраў, перададзена ў пракуратуру для накіраваньня ў суд 2811 крымінальных спраў», - прывёў статыстыку за першае паўгодзьдзе 2014 году начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін. Такая інфармацыя прагучала падчас прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў СК Віцебшчыны.
Старшыня райсуду лічыць, што Пётар Іваноў парушыў Крымінальны кодэкс
Віцебскі грамадзкі дзеяч Пётар Іваноў прасіў кампэтэнтныя ворганы ўзбудзіць крымінальную справу супраць судзьдзі Валянціны Кісьмярошкінай, якая, на ягоную думку, сьвядома парушыла закон і несправядліва пакарала яго штрафам у памеры 4-х мільёнаў рублёў па адміністрацыйнай справе. Аднак, выглядае, да крымінальнай адказнасьці могуць прыцягнуць не судзьдзю, а самога Пятра Іванова: па гэта да начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімера Шалухіна зьвярнуўся старшыня суду Першамайскага раёну Віцебску А.А. Андрушэнка.
Справа аб выбуху ля будынку Віцебскага КДБ раскрытая?
Раскрытая крымінальная справа, заведзеная па факце хуліганскіх дзеяньняў з выкарыстаньнем самаробнага выбуховага прыстасаваньня ля адміністрацыйнага будынку ўпраўленьня КДБ Беларусі па Віцебскай вобласьці 11 лістапада. Пра гэта паведамілі 20 лютага на сумесным брыфінгу начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў. У зьдзяйсьненьні злачынства абвінавачваецца жанчына, раней судзімая за пашкоджаньне маёмасьці, хуліганства і крадзяжы.